wd wp Пошук:

Навухаданосар II

Запыт «Навухаданосар» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Навухаданосар II (William Blake)

Навухаданосар II, Набу-кудуры-усур (Nabû-kudurri-uṣur) — сын Набапаласара, цар вавілонскі[1] (605/604562/561 да н.э.), адзін са славутых заваёўнікаў антычных часоў, яго імя ў перакладзе азначае: Набу, абарані карону.

Выдатны стратэг і палітык. У 605 да н.э. нанёс жорсткае паражэнне егіпцянам пад Кархемішам (605 г. да н.э.) і захапіў Сірыю і Палесціну. Гэта перамога вырашыла лёс Блізкага Усходу на карысць Навухаданосара. Спробы егіпцян аднавіць актыўную палітыку ў Сірыі шляхам стварэння кааліцыі мясцовых цароў выклікалі яго новыя ваенныя паходы. У 597 і 586 да н.э. захопліваў Іерусалім. У 586 да н.э. разбурыўшы Іерусалім, вывез у Вавілон нарабаваныя багацці і значную частку іерусалімскага насельніцтва. Ператварыў Іудзею ў вавілонскую правінцыю. На працягу 13 гадоў (585 — 573 да н.э.) неаднойчы асаджваў Цір, пакуль гэты горад не прызнаў яго ўладу, чым завяршылася падпарадкаванне Вавілону Усходняга Міжземамор’я.

У часы доўгага панавання Навухаданосара Вавілонскае царства дасягнула эканамічнага і культурнага росквіту. Нягледзячы на няспынныя паходы і войны, ён клапаціўся аб адбудове, умацаванні і ўпрыгожанні сталіцы, якую ператварыў у непрыступную крэпасць. Пры ім у Вавілоне былі пабудаваны славутая Вавілонская вежа, шэраг цудоўных палацаў і храмаў, разведзены на штучна зробленых земляных тэрасах дзіўныя сады Семіраміды, якія антычная традыцыя прылічала да сямі цудаў свету. Пісьмовыя біблейскія крыніцы (кнігі прарокаў Ісайі і Данііла) паказвалі і трактавалі Навухаданосара выключна ў негатыўным плане, як жорсткага заваёўніка, разбуральніка святога горада Іерусаліма, яго імя доўгі час выклікала ў нашчадкаў жах, нянавісць і нават агіду. Такі погляд на гэтага цара замацаваўся і ў літаратуры больш позняга часу.[2]

Зноскі

  1. Новававілонскага царства.
  2. Скарына Ф. Творы:… С. 148.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 630 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Цары вавілонскія
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іраку
Катэгорыя·Памерлі ў Бабілі
Катэгорыя·Кніга прарока Данііла
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 562 годзе да н.э.