wd wp Пошук:

Мсцібаўскае гарадзішча

Мсці́бава — гарадзішча перыяду сярэднявечча (XIIXIII, XVIXVIII стагоддзі), знаходзіцца за 0,5 км на захад ад вёскі Мсцібава Ваўкавыскага раёна, на правым беразе р. Нятупа, у нізіннай забалочанай мясцовасці.

Пляцоўка ідэальна круглая дыяметрам 30 м, вышынёю 1 м. Па ўсім перыметры яна ўмацавана магутным валам вышынёю каля 5 м са стромкімі схіламі. Дыяметр гарадзішча па грэбені вала 56 м. 3 усходняга боку вал да асновы прарэзаны ўездам. За 120—150 м на поўдні і паўднёвым захадзе ад пляцоўкі, дзе мясцовасць паступова павышаецца, ёсць другі невысокі (1—1,5 м) доўгі (больш за 200 м) вал, які канцамі ўпіраецца ў балота. Перад валам прасочваюцца сляды заплыўшага рова.

Даследавалі ў 1974 Я. Звяруга, у 1988—89 С. Піваварчык і інш. Культурны пласт 0,2—0,8 м. Знойдзена ганчарная кераміка 12—13 стст. і больш позняга часу. Керамічныя матэрыялы 16—17 ст. складаюць каля 90 %. У раёне знешняга вала і на поўдні ад яго выяўлены абломкі керамікі 13 ст.

Паводле П. Рапапорта, гарадзішча — рэшткі сядзібы валынскага баярына Мсцібога, які ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1202 годам.

У XV—XVII ст. існаваў замак. Умацаванні гарадзішча выкарыстоўваліся да XVIII ст.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Ваўкавыскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Мсцібава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96