wd wp Пошук:

Меліса

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Меліса (значэнні). Мелі́са[3][4] (Melissa) — род кветкавых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойнымі галінастымі сцёбламі чатырохграннай формы вышынёй 45—125[5] см. Лісце яцападобнай формы, простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі дробныя, белага, жаўтаватага, ружовага колеру, сабраныя ў кальчаковыя суквецці ў пазухах лісця. Плодарэшак.

Распаўсюджанне

Растуць у Афрыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Найбольш распаўсюджаным відам з’яўляецца Меліса лекавая (Melissa officinalis).

Віды

Род налічвае 4[6] віды.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Меліса, ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 10. — Мн., 2000. — С. 272.
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
  6. Melissa (англ.)  // The Plant List

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мятныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўразіі