wd wp Пошук:

Стэфан Эрыксан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Эрыксан. Стэ́фан Э́рыксан (шведск.: Stefan Eriksson; нар. 18 сакавіка 1962, Вестэрос, Швецыя) — шведскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь (з 23.9.2008 — жнівень 2012).

Біяграфія

Скончыў Інстытут гандлю і эканомікі (1989). Працаваў турыстычным гідам і кансультантам у Шведскім гандлёвым савеце. Затым перайшоў у Міністэрства замежных спраў Швецыі. Працаваў у дыпламатычных прадстаўніцтвах Швецыі ў Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург) і Бельгіі.

З верасня 2005 года — кіраўнік аддзялення Пасольства Швецыі ў Расіі ў Мінску. 12 чэрвеня 2008 года рашэннем шведскага ўраду прызначаны на пасаду кіраўніка дыпламатычнай місіі Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, стаўшы такім чынам першым паслом Швецыі ў Беларусі. 23 верасня 2008 года Стэфан Эрыксан уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнку. 3 жніўня 2012 года беларускі бок прыняў рашэнне не працягваць яму акрэдытацыю.

6 жніўня 2012 года беларускае тэлебачанне абвінаваціла Стэфана Эрыксана ў падрыхтоўцы «арабскай вясны» ў Беларусі, а беларускі МЗС заявіў, што ягоная дзейнасць была накіраваная на «разбурэнне» двухбаковых стасункаў[1].

Ведае беларускую мову. Пераклаў на шведскую творы Васіля Быкава і Уладзіміра Арлова.

Узнагароды

Зноскі

  1. belsat.eu
  2. Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам(бел.) . Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  3. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паслы Швецыі ў Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з беларускай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Выпускнікі Стакгольмскай школы эканомікі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Дыпламаты Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Перакладчыкі на шведскую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестэросе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка