wd wp Пошук:

Алена Міхалюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міхалюк.

Алена Міхалюк (вядомая таксама як Лёля Міхалюк), дзяв. Марцінкевіч (15 мая 1930, в. Лонскія Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці — 16 кастрычніка 2022, Манчэстэр) — беларуская грамадская дзяячка ў Вялікабрытаніі.

Біяграфія

Нарадзілася на Браслаўшчыне. Вучылася ў польскай і беларускай школах. У часе Другой сусветнай вайны разам з маці апынулася на працах у Нямеччыне. Пазней трапіла ў беларускі лагер для перамешчаных асобаў у Ватэнштэце; вучылася ў беларускай гімназіі, брала ўдзел у скаўтынгу.

У 1947 годзе прыехала на працу ў Вялікабрытанію, працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Пасялілася ў Брэдфардзе, дзе ў 1949 годзе пабралася шлюбам з Янкам Міхалюком. Член ЗБВБ з 28 ліпеня 1947 года. У 1960-х гадах аддала сыноў Алеся, Віктара і Эдварда ў беларускую школу-інтэрнат імя Св. Кірылы Тураўскага ў Лондане і следам разам з мужам пераехала ў брытанскую сталіцу. У 1965—1970 гадах працавала гаспадыняй у гэтай школе-інтэрнаце. Актыўна падтрымлівала БАПЦ у Вялікабрытаніі. У 1982 годзе была прынятая ў сябры Рады БНР. Сябра Англа-беларускага таварыства. Пасля смерці мужа ў 1995 годзе пераехала з Лондана ў Манчэстэр. З 1997 па 2013 гады займала пасаду старшыні ЗБВБ.

Адыйшла з жыцця 16 кастрычніка 2022 года[1].

Узнагароды

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2][3].

Зноскі

  1. Памерла былая шматгадовая кіраўніца Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі Алена Міхалюкhttps://www.svaboda.org/a/32089707.html
  2. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
  3. Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Беларусы ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Браслаўскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Манчэстэры