wd wp Пошук:

Аляксандр Сяргеевіч Шатэрнік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шатэрнік. Аляксандр (Алесь) Сяргеевіч Шатэрнік (нар. 16 кастрычніка 1940, г. Южа, РСФСР) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 кастрычніка 1940 года ў гарадку Южа Іванаўскай вобласці (Расія)[1]. Дзед Міхаіл Шатэрнік працаваў на чыгунцы, ягонымі роднымі братамі былі мовазнавец і краязнавец Мікола Шатэрнік (1890—1934) ды селекцыянер Андрэй (Аўдзей) (1890—?)[1]. Цётка Ксенія Якаўлеўна была другой жонкай кампазітара Аляксея Туранкова[1]. Бацька Сяргей Міхайлавіч Шатэрнік быў ваенным урачом, прайшоў вайну, удзельнічаў у вызваленні Мінска і Прагі, вярнуўшыся ў беларускую сталіцу, узначаліў станцыю па барацьбе з малярыяй. Сям’я вярнулася з эвакуацыі ўвосень 1944 года[2]. Даваенны дом быў разбураны, яны пасяліліся ў дзядзькі Івана Адамавіча Юдзіцкага, брата маці, у ацалелым доме па адрасе Рэвалюцыйная вуліца, 10[1][3].

" Калі мы сюды ўсяліліся, суседні дом быў разбураны, ад яго засталася толькі цэгла. І ў нас кавалак сцяны таксама быў выбіты, папа збіраў цэглу і закладваў дзіру. Людзі жылі ўсюды — і ў падвалах, і на гарышчах. … Ну ў нас вось у падвале была друкарня «Чырвоны друкар». Ва ўсіх кватэрах былі цудоўныя кафляныя печы, якія апальваліся паперай. Паперу з друкарні цягалі мяшкамі![1]
"

Разам са старэйшым стрыечным братам Васям Юдзіцкім ён хадзіў у Палац піянераў да мастака Сяргея Пятровіча Каткова. Пасля мастацкай студыі брат паступіў у на скульптурнае аддзяленне, а Алеся праз два гады залічылі на педагагічнае жывапіснае, хоць хацеў ён на скульптурнае[1]. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1964 годзе, у 1967 годзе адзяленне інтэр’ера і дызайна Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў Генадзя Мурамцава, Ігара Глебава, Валянціна Гусева. Працаваў мастаком у Горкаўскім тэатры[4].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1975 года, член творчай суполкі «Пагоня»[4].

Жыве ў Мінску[4].

Творчасць

Працуе ў галіне станковай i манументальна-дэкаратыўнай скульптуры, а таксама жывапісу. Найбольш значныя творы: «Хлеб» (1984), «Бабіна лета» (1968), «Рагнеда» (1984), «Кірыла Тураўскі» (1987), «Крывічы» (2001), «Дрыгавічы» (1984), «Вінцук Дунін-Марцінкевіч» (1983), «Якуб Колас  — настаўнік» (1982), «Максім Багдановіч» (1983), «Ефрасіння Полацкая» (1994—1999), «Яўген Кулік» (2000), «Тадэвуш Касцюшка» (2005), манументальна-дэкаратыўныя працы «Гуканне вясны» (1980), «Развітанне» (2015), помнікі Андрэю Макаёнку (1986), Міхасю Ткачову (1993), Язэпу Драздовічу на могілках паміж вёскамі Ліпляні і Малыя Давыдкі (1982), мемарыяльныя дошкі Гаўрылу Гарэцкаму, Кандрату Крапіве[4], у гонар абвяшчэння незалежнасці БНР (1993, паўторана ў 2018).

Творы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускага саюза мастакоў, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, Траццякоўскай галерэі (Масква, Расія), у Белым Доме (Вашынгтон, ЗША), арт-музеі «Цымерлі» (Нью-Джэрсі, ЗША), у галерэях i прыватных зборах Беларусі, ЗША, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Новай Зеландыі, Літвы і іншых краін свету[4].

Аўтар мастацкага выдання «СОНЦАКРЫЖ. Форма, колер, слова» (Мінск, 2008)[4].

Выстаўкі

У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1966 г. Творы экспанаваліся на выставах у Беларусі, Германіі, ЗША, Расіі, Польшчы, Літве, Нарвегіі[4].

Персанальныя выстаўкі: Мінск (1999, 2000 (юбілейная), 2011, 2013, 2015); Нью-Джэрсі (2006); Джэрсі-Сіці (2009)[4].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» Беларускага саюза мастакоў (2000)[4], медалём да стагоддзя БНР (2019)[5].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Живописец, скульптор и поэт Алесь Шатерник о своих учителях, о бумаге, о хлебе, о доме и о воздухе для дыхания
  2. ГОД МАЛОЙ РОДИНЫ. Скульптор Александр Шатерник. 1 марта 2018 Архівавана 4 красавіка 2021.
  3. Вытокі. Вяртанне Архівавана 4 красавіка 2021.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Шатэрнік Алесь Архівавана 12 жніўня 2018.
  5. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве»
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Асобы