wd wp Пошук:

Маіна Пятроўна Паўлава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлава. Маіна Пятроўна Па́ўлава[1] (нар. 29 красавіка 1929) — вучоны ў галіне педыятрыі і гематалогіі, доктар медыцынскіх навук (1972), прафесар (1976).

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Падмішнеўе (Сіроцінскі раён, Віцебская акруга, зараз у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1948 годзе скончыла сярэднюю школу, у 1953 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут (сучасны Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт). У 1953—1957 гадах працавала педыятрам у горадзе Мінску. З 1957 года М. П. Паўлава ў Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1957—1959 гадах навучалася ў аспірантуры пры кафедры дзіцячых хвароб, у 1959—1960 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, у 1960 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кобальт, никель, медь и цинк в трубчатых костях плода человека» і атрымала ступень кандыдата медыцынскіх навук[2]. У 1969—1975 гадах дацэнт кафедры. Абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Функция естественной радиоактивности в генезе лейкозов человека» і з 1975 г. прафесар 3-й кафедры дзіцячых хвароб, з 1986 г. — загадчык курсам гематалогіі[2]. У 1979—1989 гадах М. П. Паўлава займала таксама пасаду галоўнага дзіцячага гематолага Міністэрства аховы здароўя БССР[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

М. П. Паўлавай належаць навуковыя працы па праблемах абмену мікраэлементаў у арганізме, ролі радыеактыўных элементаў у парушэнні метабалізму і развіцці лейкозаў у дзяцей. Удзельнічала ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[2]. Кіравала стварэннем Рэспубліканскага гематалагічнага цэнтра на базе 1-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска[2].

Аўтар больш за 70 публікацый і шэрагу рацыяналізатарскіх прапаноў. Сярод апублікаванага:

У 1976—1989 гадах М. П. Паўлава з’яўлялася старшынёй педагагічнага таварыства Мінскага медыцынскага інстытута[2].

Узнагароды

У 1986 годзе ўзнагароджана ордэнам за ўдзел у арганізацыі эвакуацыі дзяцей пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гематолагі СССР
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Педыятры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гематолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Педыятры СССР