wd wp Пошук:

Матэнадаран

Матэнадара́н (арм.: Մատենադարան (i)) ці Інстытут старажытных рукапісаў Матэнадаран імя св. Месропа Маштоца — размешчаны ў Ерэване навукова-даследчыцкі цэнтр пры ўрадзе Рэспублікі Арменія, які з’яўляецца адным з найбуйнейшых сховішчаў рукапісаў у свеце і найбуйнейшым сховішчам старажытнаармянскіх рукапісаў. Пры інстытуце дзейнічае адкрыты для наведнікаў музей.

Гісторыя

Слова «матэнадаран» у перакладзе з армянскай азначае сховішча рукапісаў. Інстытут Матэнадаран быў створаны на базе нацыяналізаванай у 1920 годзе калекцыі рукапісаў Эчміядзінскага манастыра. Пачатак стварэння гэтай калекцыі датуецца V стагоддзям і злучаны з Месропам Маштоцам (каля 361—440), стваральнікам армянскай пісьмовасці. Ужо ў V стагоддзі Лазар Парпецы паведамляе, што пры Эчміядзінскім манастыры існуе кнігасховішча[2]. У 1892 г. калекцыя налічвала 3158 рукапісаў, у 1897 г. — 3338, у 1906 г. — 3788, у 1913 г. — 4060.

Эчміядзінскі матэнадаран быў абвешчаны дзяржаўнай уласнасцю 17 снежня 1929 г. У 1939 г. калекцыя была перавезена з Эчміядзіна ў Ерэван. Сучасны будынак Матэнадарана быў пабудаваны ў 1959 г. па праекце архітэктара Марка Грыгарана[3]. У 1984 г. быў выдадзены першы том агульнага каталога калекцыі Матэнадарана.

Фонды

Калідор навуковага корпуса.

Па стане на 2015 год, фонды Матэнадарана налічваюць больш 17 тыс. старажытных рукапісаў і больш 100 тыс. даўнейшых архіўных дакументаў. Разам з армянскімі рукапісамі (11230 паўнавартасных і 2200 фрагментарных[4]), тут захоўваецца больш 2000 рукапісаў на рускай, іўрыце, лаціны, арабскай, сірыйскай, грэчаскай, грузінскай, індыйскай, японскай, персідскай і іншых мовах. У фондах музея захоўваюцца 2281 старадрукаваных (да 1800 года) кніг[4]. У наш час калекцыя працягвае папаўняцца — значны ўнёсак у яе пашырэнне ўносяць прадстаўнікі армянскай дыяспары ў Еўропе, ЗША і г.д.

Калекцыя Матэнадарана з’яўляецца каштоўнай навукова-гістарычнай базай для вывучэння гісторыі і культуры Арменіі, а таксама суседніх народаў Каўказа, Блізкага і Сярэдняга Усходу. У Інстытуце захоўваюцца рукапісы V—XVIII стагоддзяў, а таксама ўнікальная калекцыя першадрукаваных і старадрукаваных армянскіх кніг XVI—XVIII стагоддзяў, творы старажытных і сярэднявечных армянскіх гісторыкаў, пісьменнікаў, філосафаў, матэматыкаў, географаў, лекараў, пераклады на армянскую прац старажытнагрэчаскіх, сірыйскіх, арабскіх і лацінскіх навукоўцаў, у тым ліку шэраг твораў, што не захаваліся на мове арыгінала. У музеі Інстытута экспануюцца шматлікія ўзоры старажытнаармянскай пісьмовасці і кніжнай мініяцюры.

Спіс дырэктараў Матэнадарана

Гл. таксама

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
  2. История всемирной литературы. — М.: Наука, 1984. — Т. 2. — С. 290.
  3. Матенадаран — артыкул з БСЭ (3 выданне)
  4. 1 2 Официальный сайт Матенадарана

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Музеі Ерэвана
Катэгорыя·З’явіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Аб’екты рэестра Памяць свету
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Бібліятэкі Арменіі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Ерэвана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культура Арменіі
Катэгорыя·1920 год у Ерэване
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя Арменіі