wd wp Пошук:

Месроп Маштоц

Месроп Маштоц (арм.: Մեսրոպ Մաշտոց; каля 362, с. Хацэкац[3], правінцыя Тарон, каля возера Ван Арменія — 17 лютага 440) — вучоны, асветнік, місіянер, перакладчык Бібліі, стваральнік армянскага алфавіту. Пачынальнік пісьменнасці, асветніцкага руху ў Арменіі.

Біяграфічныя звесткі

Адукацыю атрымаў у мясцовых грэчаскамоўных школах. Валодаў некалькімі мовамі, у т.л. сірыйскай, персідскай, грэчаскай. Займаўся прапаведніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю.

Прыняў манаства і прапаведаваў хрысціянства сярод армянаў-язычнікаў. Вывучыўшы гукавую сістэму армянскай мовы, склаў у 405-406 гг. армянскі алфавіт. Пераклаў са сваімі вучнямі частку Бібліі і яшчэ некаторыя філасофскія і рэлігійныя творы з сірыйскай на армянскую мову. Укараненне алфавіту спрыяла барацьбе за захаванне культурнай самастойнасці армянскага народа. Узнік асветніцкі рух, з’явілася багатая арыгінальная і перакладная літаратура. У 5 ст. многія з вучняў Маштоца сталі пісьменнікамі (Езнік, Карун, Егішэ, Харэнацы і інш.)

Аўтар кнігі хрысціянскіх павучанняў, духоўных песень (“шараканаў-пакаянняў”, усяго каля 130)

Памёр у Эчміядзіне. Пахаваны ў Ашакане. Армянскай царквой прылічаны да ліку святых[3].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 верасня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119150514 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  3. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 440 годзе
Катэгорыя·Постаці армянскай культуры
Катэгорыя·Святыя Армянскай апостальскай царквы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы на манетах
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Пахаваныя ў Арменіі
Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 361 годзе
Катэгорыя·Вынаходнікі сістэм пісьма
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 362 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы IV стагоддзя
Катэгорыя·Заснавальнікі нацыянальнай пісьменнасці і літаратуры
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя V стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мовазнаўцы Арменіі
Катэгорыя·Царкоўныя дзеячы V стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туруберане
Катэгорыя·Армянскі алфавіт
Катэгорыя·Пахаваныя ў Арагацотне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных