wd wp Пошук:

Маскаль

«Дзякуй Табе, Божа, што я не маскаль.»

Маскаль (польск.: Moskal, укр.: москаль, руск.: москаль) – назва расіянаў у мове і культуры беларусаў, палякаў і украінцаў, што паходзіць ад іх агульнай культурнай традыцыі і гісторыі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай.

Гісторыя тэрміна

Назва “маскаль” паходзіць з старажытных часоў і першапачаткова яна выкарыстоўвалася ў Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы для азначэння маскоўскага (суч. расійскага) служылага люду, ваенных і ўжывалася разам са словамі “маскавіт”, “маскалік”, “маскоўскія людзі”, “масковец” і г. д. Слова “маскаль” часта сустракаецца ў летапісах, разам са словамі “масковіт”, “маскалік”, “маскоўскія людзі”, напрыклад: “егожъ был обжаловал москал о бой і зраненье сваё” (1582), ці вось гэткі: “Онъ давно зъ жонкою моею знявшісь, такій учынокъ не пооднокротъ чынілъ і цужоложылгъ, бо москалікъ хлопецъ его не зараз іхъ сходілъ” (1617) [1]. Вобраз маскаля захаваўся і ў вуснай народнай творчасці. У батлейцы маскаль размаўляў на рускай мове, паводзіў сабе нахабна, груба, часам бязлітасна. Знешні яго выгляд меў праявы нечага “нячыстыга”, чужога для тутэйшага насельніцтва. З часам, вобраз маскаля стаў з’яўляцца і ва ўсіх вобразах беларускага фальклору: песнях, загадках, прыказках і анекдотах. У песнях адзначалася што “маскаль ваяваў на нашу старонку, паланіў нашую дзяўчононьку…” Тут быў накладзены новы вобраз на стары сюжэт, месца якога, раней займаў татарын[Крыніца?]. З фальклору зафіксавана таксама: “Ой калі б маскалі прыйшлі… [2] З тых часоў, слова маскаль пачынае прымаць у народа негатыўную афарбоўку. Захавалася спадчына ўжывання слова “маскаль” і ад рыцарскага саслоў’я Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Напрыклад, беларускі паэт Андрэй Рымша ў “Дзесяцігадовай аповесці ваенных спраў князя Кшыштафа Радзівіла” выдадзенай ім у 1585 годзе ў Вільні па-польску, апавядаюцца ваенныя падзеі 1580 г. супраць Расіі:

Дым ужо за агнішчам ўгору слупом нясецца

Кроў ужо маскавітаў струмянём ліецца…

Секлі баярскія ілбы, секлі і білі многа

Там жа вязалі у палон маскаля ліхога…

Гетман зноў загадаў трубіць, коней зноў асядлаці

Прагне ў сечы лютай зноў маскоўца спаткаці.

(Урыўкі з паэмы)

З часоў нацыянальна-вызваленчага паўстання Тадэвуша Касцюшкі, да нас дайшла песня салдат, у якой гэтаксама ўжываецца назва “маскаль”:

Тадэвуш Касцюшка і касінёры, (карціна Бітва пад Рацлавіцамі Яна Матэйкі)

Помнім добра, што рабілі,

Як нас дзёрлі, як нас білі.

Докуль будзем так маўчаці?

Годзе нам сядзець у хаце!

Нашто землю нам забралі?

Пашто ў путы закавалі?

Дочкі, жонкі нам гвалцілі.

Трэ, каб мы ім заплацілі!

Коней нам пазаязджалі,

Што хацелі, то і бралі.

Пойдзем жыва да Касцюшкі,

Рубаць будзем маскалюшкі!”

Пасля захопу Рэчы Паспалітай і пачатка палітыкі русіфікацыі, слова “маскаль” пачало ўсё больш пашырацца і адносілася ўжо да ўсіх, хто з Расіі – пасаднікаў, настаўнікаў, святароў. Адданы Расіі Іосіф Сямашка пісаў расійскаму ўраду ў 1827 г.: “Моладзь у публічных школах (у Беларусі) адзываецца пра Расію з пагардаю – не ведаючы рускіх, яна лічыць іх за народ варварскі, і слова маскаль стала звычайным выяўленнем пагарды” [3] Складанасць беларуска-расійскіх адносін адлюстравалася ў беларускім фальклоры XIX-ХХ ст. Рускія ў фальклоры прысутнічалі пад назвамі “расейцы”[Крыніца?] да “маскалі”. “Расейцамі” называлі беглых старавераў[Крыніца?], а “маскалямі” – пасаднікаў, памешчыкаў, ваенных, настаўнікаў і г. д.. Аналіз фальклорнага матэрыялу сведчыць пра талерантныя адносіны беларусаў да “расейцаў”-старавераў. А вось у адносінах да “маскалёў” прысутнічала выразная варожасць: “Не за тое маскаля б’юць, што ўкраў, а за тое, што дрэнна схаваў”; “- Тата, тата, лезе чорт у хату! – Дарма, сынок, абы не маскаль” і г.д. Выкарыстоўвае слова “Маскаль” і польска-беларускі паэт Адам Міцкевіч.

У 1914 годзе Янка Купала напісаў свой верш «Сваякі», у якім ён кажа:[4]

«Раз абселі Беларуса

Маскалі ды Ляхі,

І давай яму сваяцтва

Тыкаці з-пад пахі:

— Ты мой ісціны браточак! —

Маскалёк бармоча;

— Ты мой хрэснік, мой сыночак!

Юда-Лях сакоча

У часы Першай Сусветнай вайны, маскалямі называлі ўсіх расіянаў, не залежна ад іх нацыянальнасці. З гэтага часу, у люду засталося шмат жартаў, у якіх высмейвалася няўменне маскаля весці гаспадарку (капаць бульбу, жаць жыта, касіць сена і г. д.) і тое, як яны прыкрывалі сваё махлярства (“Махнаты цуд у Хойніках”), злаўчайства (“Прададзенае сала”, “Рыбаўка на жыўцы”) і нахвальбу (“Маскальскія пчолы”значит гультайские или бездельники). Сёння слова “маскаль” мае негатыўную афарбоўку і выкарыстоўваецца ў Беларусі, Польшчы і Украіне, з прыніжальным і зняважлівым для расіянаў сэнсам.

Назва “Маскаль” ва Украіне

Тарас Шаўчэнка. Малюнак да паэмы Тараса Шаўчэнкі "Катарына". На заднім плане афіцэр-маскаль, які згвалціў дзяўчыну

Ва Украіне, слова “маскаль” таксама выкарыстоўваецца для азначэння расіянаў, але ўжываецца разам з іншай, уласнаўкраінскай назвай – кацап (ад сл. “как цап”, у. с. “як казёл”, маецца на ўвазе барадаты “як казёл”). Тэмін “маскаль” зафіксаваны і ва ўкраінскай народнай творчасці ў якасці разнастайных прыказак, прымавак, жартаў і анекдотаў. Слова “маскаль” выкарыстоўваецца і ўкраінскімі пісменнікамі і паэтамі, такімі як Тарас Шаўчэнка, які ніколі ў сваёй творчасці не называў расіянаў “рускімі”, альбо “расіянамі” а толькі “маскоўцамі” альбо “маскалямі”. По летописям москаль -сытый конь для выездки.Гультай-не рабочий конь.( Повесть временных лет)

Назва “Маскаль” у Польшчы

Слова “маскаль” шырока ўжывалася польскімі сялянамі і выкарыстоўвалася ў традыцыйным свеце – маскалі выглядалі ў якасці рабаўнікоў і гвалтаўнікоў. Шмат слова “маскаль” выкарыстоўваў і польска-беларускі паэт Адам Міцкевіч.

Зноскі

  1. Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 18. Мн. “Беларуская навука” 1999. ISBN 985-08-0179-5
  2. 1.Беларускі фальклор. Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя ім. Петруся Броўкі”, 2006, ISBN 985-11-0366-7 (Т. 2).
  3. А. Цьвікевіч. Западно-руссизм. Нарысы зь гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХIХ стг. і пачатку ХХ стг. Менск, 1929.
  4. Сваякі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Рускія
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Нацыянальныя мянушкі