wd wp Пошук:

Марына Іванаўна Лягенчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лягенчанка. Марына Іванаўна Ляге́нчанка[1] (нар. 28 чэрвеня 1925)— вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1992). Заслужаны ўрач БССР (1971).

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Казань. Бацька — Іван Сяргеевіч Лягенчанка. У 1943 годзе скончыла сярэднюю школу. У 1943—1944 гг. вучылася ў Казанскім медыцынскім інстытуце, у 1948 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут і працавала ў ім. У 1948—1951 гг. аспірант кафедры дзіцячых хвароб, у 1951—1968 гг. асістэнт. У 1954 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Микроэлементы (медь, цинк) в крови детей при ревматизме»[2]. У 1968—1970 гг. дацэнт, у 1970—1992 гг. загадчык кафедрай дзіцячых хвароб лячэбнага факультэта Мінскага медыцынскага інстытута, у 1992—1993 гг. — прафесар. У 1978 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Деятельность сердца и особенности регионарного кровообращения при пневмонии у детей раннего возраста»[2].

Навуковая дзейнасць

М. І. Лягенчанка належаць навуковыя працы па пульманалогіі і кардыялогіі дзяцей ранняга ўзросту. Распрацавала і ўкараніла ў практыку шэраг методык даследавання дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм. Аўтар больш за 50[2] навуковых прац. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 5 кандыдацкіх дысертацый[2].

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
  2. 1 2 3 4 Легенченко Марина Ивановна (руск.)  // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Нарадзіліся ў Казані
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Нарадзіліся 28 чэрвеня
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Дактары медыцынскіх навук
Педыятры СССР
Вучоныя паводле алфавіта
Выпускнікі Казанскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Педыятры Беларусі
Выпускнікі БДМУ
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Нарадзіліся ў 1925 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выкладчыкі БДМУ