wd wp Пошук:

Дыхальная сістэма чалавека

Ды́хальная сістэ́ма чалаве́ка — сукупнась органаў дыхання, якія забяспечваюць насычэнне крыві кіслародам і вызваленне яе ад вуглякіслага газу (знешняе дыханне).

Нароўні са знешнім дыханнем ў арганізме ажыццяўляецца транспарт дыхальных газаў крывёй, а таксама газаабмен О2 і СО2 паміж крывёй і тканкамі і унутранае (клетачнае, або тканкавае) дыханне.

Функцыі дыхальнай сістэмы

Дыхальныя

  1. Газаабменная: працэсы знешняга дыхання, якія ўяўляюць сабой абмен газаў (О2, СО2 і N2) паміж альвеоламі і знешнім асяроддзем, дыфузію газаў (О2 і СО2) з альвеолаў у кроў.[1][2]
  2. Ахоўная: з удыхаемым паветрам у лёгкія трапляюць мікрачасціцы пылу, якія затрымліваюцца слізістай абалонкай дыхальных шляхоў і затым выдаляюцца з лёгкіх з дапамогай ахоўных рэфлексаў (кашаль, чханне) і механізмаў мукацыліярнага ачышчэння.

Недыхальныя

  1. Метабалічная: сінтэз (сурфактанту, гепарыну, гістаміну, лейкатрыенаў, простагландынаў), актывацыя (ангіятэнзіну II) і інактывацыя (сератаніну, простагландынаў, норадреналіну) біялагічна актыўных рэчываў, пры ўдзеле альвеалацытаў, тучных клетак і эндатэлію капіляраў лёгкіх).
  2. Выдзяляльная: праз лёгкія з арганізма выводзяцца з выдыхаемым паветрам пары вады і малекулы лятучых рэчываў.
  3. Тэрмарэгулявальная: праз лёгкія з арганізма выводзіцца нязначная частка цяпла.
  4. Ахоўная: эпітэлій слізістай абалонкі дыхальных шляхоў утрымлівае імунакампанентныя клеткі (Т-, і В-лімфацыты, макрафагі) і тучныя клеткі.
  5. Позна-танічная: дыхальныя цягліцы грудной клеткі ўдзельнічаюць у падтрыманні становішча цела ў прасторы.
  6. Дэпаніраванне крыві.
  7. Голасаўтварэнне: нервовы апарат дыхальнай сістэмы, мышцы галасавой шчыліны і верхніх дыхальных шляхоў, а таксама мышцы грудной клеткі ўдзельнічаюць у маўленчай дзейнасці чалавека.

Будова і функцыі органаў дыхання

Органы дыхання складаюцца з двух галоўных аддзелаў: паветраносных (дыхальных) шляхоў і зоны газаабмену. Асноўныя функцыі гэтых аддзелаў — гэта правядзенне ўдыхаемага і выдыхаемага паветра ў лёгкія і з лёгкіх — для паветраносных шляхоў і забеспячэнне абмену газаў паміж атмасферным паветрам і крывёю — для зоны газаабмену. Паветраносныя шляхі і зона газаабмену таксама дзеляцца на два аддзелы кожныя: паветраносныя шляхі на верхнія і ніжнія паветраносныя шляхі, а зона газаабмену на дыхальны апарат і дыхальную зону. Верхнія дыхальныя шляхі першасна ачышчаюць, увільгатняюць і суграваюць (або ахалоджваюць) паветра, а ніжнія — другасна, кантрольна. Дыхальны апарат забяспечвае паступленне паветра ў дыхальную зону, а яна сама прымае ўдзел у непасрэдным газаабмене. Падрабязней глядзіце табліцу.

Сувязь паміж будовай і фунцыямі органаў дыхання
Назва галоўнага аддзела Назва пабочнага аддзела Органы-складнікі Будова Функцыі
Паветраносныя шляхі Верхнія дыхальныя шляхі Насавая поласць
Глотка
Ніжнія дыхальныя шляхі Гартань
Трахея (дыхальнае горла)
Бранхіяльнае дрэва
Зона газаабмену Дыхальная зона[3][4] Лёгачная парэнхіма (лёгкія)
Дыхальны апарат Плеўра і яе поласць
Грудная клетка і дыхальныя мышцы

Дыхальныя рухі

Рэгуляцыя дыхання

Асноўны артыкул: Рэгуляцыя дыхання

Гігіена дыхання

Для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці важна навучыцца правільна дыхаць, болей бываць на свежым паветры і захоўваць гігіену органаў дыхання.

Аказанне першай своечасовай даўрачэбнай дапамогі пры спыненні дыхання

Захворванне або няшчасны выпадак → ускладненне або кароткачасовае спыненне дыхання/сэрца → клінічная смерць → 3-4 хвіліны → неабарачальныя змяненні у нервовых клетках (парушэнне абмену рэчываў → згуба клетак) → жыццёвыя функцыі чалавека не могуць быць адноўлены ніякімі спосабамі → 5 мінут → глыбокая інваліднасць або, часцей, смерць.

Найбольш частыя прычыны спынення дыхання і першая дапамога:

  1. Закаркаванне глоткі іншароднымі целамі — дастаць пабочны прадмет пальцам.
  2. Закаркаванне трахеі і бронхаў іншароднымі целамі — неадкалдна даставіць пацярпелага ў медыцынскую ўстанову, дзе пабочны прадмет дастануць спецыяльнай медыцынскай апаратурай.
  3. Утапленне — як мага хутчэй выдаліць з паветраносных шляхоў і лёгкіх пацярпелага ваду, пясок і рвотныя масы: пакласці пацярпелага жыватом на калена і рэзкімі рухамі сціскаць грудную клетку; пры неабходнасці зрабіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю.
  4. Атручэнне чадным або бытавым газам ці прапан-бутанавай сумессю — як мага хутчэй вынесці пацярпелага на свежае паветра і выклікаць «хуткую дапамогу», дзе пры вострым атручэнні зробяць пераліванне крыві; пры неабходнасці зрабіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю.

Аднак на працягу першых мінут пасля так званай клінічнай смерці — спыненя дыхання ці дзейнасці сэрца, шляхам спецыяльных прыёмаў у радзе выпадкаў можна яшчэ аднавіць жыццёвыя функцыі арганізма. Такое ажыўленне называецца рэанімацыяй. Клінічная смерць можа надысці на вуліцы ці ў іншых месцах, дзе няма ні ўрачоў, ні адпаведнай апаратуры. Па гэтаму кожны павінен практычна авалодаць найпростымі прыёмамі рэанімацыі. Гэтыя прыёмы ратуюць жыццё многім людзям. Выдаючая роля ў рапрацоўцы тэорыі рэанімацыі належыць украінскаму акадэміку У. А. Нягоўскаму(руск.) бел.. Пры наступе клінічнай смерці чалавека важна перш за хутка прыступіць да сардэчна-лёгачнай рэанімацыі. Для гэтага той, хто аказвае дапамогу павінен:

  1. Выдаліць з верхніх дыхальных шляхоў назапашаную слізь, а часам ваду, пясок і рвотныя масы (пры ўтапленні).
  2. Вызваліць шыю, грудную клетку і жывот пацярпелага ад цісных (якія ціснуць) частак адзення (расшпіліць каўнер, зняць гальштук, пасавы рэмень і г. д.).
  3. Укласці яго спінай на цвердую гарызантальную паверхню, пад закаркі пакласці цвёрды валік ці руку. Галава пацярпелага павінна быць задрана, а ніжняя сківіца — высунута ўперад.
  4. Прытрымліваць язык пацярпелага насоўкай ці сурвэткай, каб ён не западаў і не зачыняў гартань.
  5. Выканаць штучнае дыханне[5]: перыядычна (прыкладна 16 разоў у мінуту) актыўна ўдзімаць паветра праз марлю або насоўку ў рот (нос) пацярпелага. Затым націснуць на грудную клетку і выклікаць «выдых».
    • грудная клетка пры правільным «ўдыху» павінна пашырацца;
    • працягласць штучнага «выдыху» павінна быць большай за «ўдых» прыкладна ў 2 разы.

Дадатныя вынікі дае спалучэнне с непрамым масажам сэрца, якое абавязкова неабходна рабіць пры адсутнасці пульсу і сэрцабіцця:

  1. Адразу пасля кожнага ўдзімання паветра ў лёгкія рабіць 4—5 хуткіх штуршкападобных націсканняў на ніжнюю траціну грудзіны, намагаючыся прагнуць яе ў дарослых на 4—5 см, а ў дзяцей малодшага ўзросту — на 1,5—2 см у накірунку да пазваночніка. Рытм: 70—90 націсканняў у мінуту.

Рэанімацыю можна праводзіць удваіх: адзін чалавек робіць удзіманне паветра, а другі — непрамы масаж сэрца.

Зноскі

  1. Дыхание. Дыхательная система. Функции дыхательной системы.(нявызн.).
  2. Лекция о дыхательной системе(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2016.
  3. Психалогия(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2016.
  4. Вентиляция и легочные объемы. Газообмен и транспорт газов(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2016.
  5. У выдыхнутым паветры кіслароду дастаткова (16—17%) для забеспячэння газаабмену, а высокае ўтрыманне вуглякіслага газу (3—4%) стымулюе дыхальны цэнтр

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пульманалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Клінічныя раздзелы медыцыны