wd wp Пошук:

Мардэхай Цві Манэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манэ. Мардэхай Цві Манэ (1859, Радашковічы, Віленская губерня — 1886, Радашковічы) — пісьменнік і паэт-лірык на іўрыце, мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Радашковічах (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь) у сям’і беднага меламеда. Атрымаў традыцыйную яўрэйскую рэлігійную адукацыю. Калі Манэ мінула 13 гадоў, бацька адправіў яго ў Мінск для паступлення ў адну з мясцовых ешываў. Бацькі, выявіўшы яго здольнасці да малявання, адправілі без усялякіх сродкаў у Вільню, дзе знаходзілася рысавальная школа. Знаходзячыся ў Вільні, самастойна азнаёміўся з рускай і нямецкай мовамі і агульнымі навукамі. Скончыўшы мастацкую школу ў 1880 годзе, паехаў у Пецярбург, дзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў. У гады вучобы публікаваў вершы (пісаў пад псеўданімам Ха-Мецаер), мастацтвазнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы ў выданнях на іўрыце: «Хамеліц» і «Ха-Цфіра(руск.) бел.». З 1884 года жыў у Варшаве. У 1884 годзе з’явіліся першыя сімптомы фатальнай хваробы — сухотаў. У 1896 годзе выдавецтва Тушыя выпусціла поўны збор твораў у двух частках. Яго імем названы вуліцы ў Тэль-Авіве, Хайфе і Рамат-Гане.

Зноскі

  1. 1 2 Mordecai Ẓevi Manne // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Mordekhai Tsevi Mane // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Mordechaj Cwi Mane // MAK

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Расііі
Катэгорыя·Памерлі ў 1886 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Паэты на іўрыце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Мастакі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскай губерні
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Мастакі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Радашковічах
Катэгорыя·Паэты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы