wd wp Пошук:

Туберкулёз лёгкіх

Туберкулёз лёгкіх (састар. сухоты) з’яўляецца мясцовай праявай агульнага інфекцыйнага захворвання, якое ўзнікае з прычыны заражэння мікабактэрыямі туберкулёзу. Паражэнне лёгкіх праяўляецца ў розных формах, якія залежаць ад уласцівасцяў узбуджальніка, імунабіялагічнага стану арганізма, шляхоў распаўсюджвання інфекцыі і іншых фактараў.

Першасны і другасны туберкулёз лёгкіх

Туберкулёз лёгкіх можа быць першасным і другасным. Першасны туберкулёз лёгкіх развіваецца пасля першаснага заражэння (звычайна ў раннім узросце). У гэты перыяд маецца схільнасць да гіперрэгічных рэакцый, узнікненню параспецыфічных змяненняў, лімфагеннага і гематагеннага распаўсюджвання працэсу з частым паражэннем лімфатычных вузлоў, плеўры(руск.) бел. і ўзнікненню туберкулёзных змяненняў у розных органах. У пераважнай большасці выпадкаў з першасным туберкулёзам арганізм чалавека спраўляецца самастойна без спецыяльнага лячэння(руск.) бел.. Пасля гэтага, аднак, застаюцца сляды перанесенага захворвання — петрыфікаты, у якіх застаюцца жыццяздольныя мікабактэрыі туберкулёзу.

Другасны туберкулёз звычайна развіваецца ў выніку абвастрэння першасных ачагоў. Але часам можа быць следствам другаснага заражэння пасля лячэння ад першаснага туберкулёзу, паколькі імунітэт пры туберкулёзе мае нестэрыльнымі характар. Для другаснага туберкулёзу характэрна лімфа- і бронхагеннае распаўсюджванне.

Формы туберкулёзу лёгкіх

Туберкулёз легкіх можа прымаць розныя формы[3]:

Зыходзячы са ступені распаўсюджанасці туберкулёзу лёгкіх, адрозніваюць:

Востры міліярны туберкулёз

Гэтая форма можа развівацца як пры першасным заражэнні, так і ва другаснай фазе. З’яўляецца дробнаачаговай гематагеннай генералізацыяй туберкулёзу ў выніку прарыву інфекцыі з ачага ў крывяное рэчышча[4].

Гематагенны дысемініраваны туберкулёз лёгкіх

Гэтая форма можа развівацца як пры першасным заражэнні, так і ў другаснай фазе. Характарызуецца з’яўленнем туберкулёзных ачагоў па ходзе сасудзістых галін, якія размяшчаюцца, як правіла, сіметрычна ў абодвух лёгкіх.

Ачаговы туберкулёз лёгких

Як правіла, з’яўляецца другасным. Характарызуецца наяўнасцю груп ачагоў памерам ад некалькіх міліметраў да сантыметра, часцей у адным лёгкім.

Інфільтратыўна-пнеўманічны туберкулёз лёгкіх

Гэтая форма з’яўляецца абвастрэннем ачаговых змяненняў пры другасным туберкулёзе.

Туберкулома лёгкіх

Туберкулома (лац.: tuberculumtuberculum — грудок, -ωμα ад ὄγκωμα — пухліна), або казеома лёгкіх — своеасаблівая форма туберкулёзу лёгкіх, якая на рэнтгенаўскім здымку мае падабенства з пухлінай, адсюль і яе назва.

Казеозная пнеўманія

Цяжкая форма туберкулёзу, можа развівацца як пры першасным заражэнні, так і пры другасным туберкулёзе. Характарызуецца хуткім казеозным некрозам участкаў спецыфічнай пнеўманіі, якія зліваюцца са схільнасцю да расплаўлення і ўтварэння каверн.

Кавернозны туберкулёз лёгкіх

Развіваецца ў тых выпадках, калі прагрэсаванне іншых формаў (першасны комплекс, ачаговы, інфільтратыўны, гематагенны дысемініраваны туберкулёз) прыводзіць да фарміравання каверны, г. зн. стойкай паражніны распаду лёгачнай тканкі.

Фіброзна-кавернозны туберкулёз лёгкіх

«Лёгачныя сухоты» — з’яўляецца канчатковым этапам прагрэсуючага развіцця іншых формаў туберкулёзу лёгкіх. Характарызуецца наяўнасцю каверны або каверн з выяўленай фібрознай капсулай, фібрознымі зменамі ў легачнай тканцы і наяўнасцю паліморфных бронхагенных метастазаў рознай даўнасці.

Туберкулёзны плеўрыт

Туберкулёзныя плеўрыты дзеляць на сухія і эксудатыўныя. Па характары плеўральнага выпату эксудатыўныя плеўрыты могуць быць серознымі і гнойнымі.

Плеўрыт, як правіла, з’яўляецца ўскладненнем туберкулёзу лёгкіх. Пераход туберкулёзнага працэсу на плеўру магчыма кантактным, лімфагенным і гематагенным шляхам.

Цыратычны туберкулёз

Разбурэнне лёгкага туберкулёзнай этыялогіі. Гэта канчатковы этап развіцця туберкулёзу лёгкіх. Разбуранае лёгкае — гэта цыратычны або кавернозна-цыратычны працэс, які ўзнік як следства гіпервентыляцыі лёгкіх у спалучэнні з туберкулёзнымі і нетуберкулезными запаленчымі зменамі або ў выніку татальнага паражэння лёгкага туберкулёзам з другасным фіброзам.

Іншыя формы

Туберкулёз плеўры(руск.) бел., гартані, трахеі сустракаюцца рэдка.

Дыягностыка легачнай формы туберкулёзу

Звычайна дыягностыка легачнай формы туберкулёзу заснавана на аналізе макроты(руск.) бел.. Да мінусаў гэтага метаду можна аднесці складанасці са зборам дастатковай колькасці матэрыялу, цяжкасці ў выяўленні мікабактэрый з-за гушчыні слізі. Акрамя таго, пацыент пры зборы мокроты павінен кашляць, што павялічвае рызыку для медыцынскіх работнікаў. Гэтыя недахопы дазволіў пераадолець просты і эфектыўны метад дыягностыкі лёгачных формаў туберкулёзу на аснове матэрыялу мазка з ротавай поласці. Метад заснаваны на тым, што ДНК мікабактэрый можа захоплівацца клеткамі эпітэлія ротавай паражніны і затым выяўляцца пры дапамозе палімеразнай ланцуговай рэакцыі (ПЛР)(руск.) бел. у мазку з ротавай поласці[5][6][7].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Проф. А. И. Арутюнов, кандидат медицинских наук Н. Я. Васин и В. Л. Анзимиров. Справочник по клинической хирургии / Проф. В.И. Стручкова. — Москва: Медицина, 1967. — С. 234. — 520 с. — 100 000 экз.
  4. Роберт Джи. Атлас по диагностике внутригрудного туберкулёза у детей Архівавана 15 лютага 2010.. — Париж, 2003. — 58 с. — ISBN 2-914365-14-4.
  5. Найден новый простой метод диагностики туберкулеза
  6. González Mediero, G., Vázquez Gallardo, R., Pérez del Molino, M. L., & Diz Dios, P. (2015). Evaluation of two commercial nucleic acid amplification kits for detecting Mycobacterium tuberculosis in saliva samples. Oral diseases. DOI:10.1111/odi.12302
  7. Rachel C. Wood, Angelique K. Luabeya, Kris M. Weigel, Alicia K. Wilbur, Lisa Jones-Engel, Mark Hatherill, Gerard A. Cangelosi (2015). Detection of Mycobacterium tuberculosis DNA on the oral mucosa of tuberculosis patients. Scientific Reports, 5, Article number: 8668 DOI: 10.1038/srep08668

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Туберкулёз
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Захворванні паводле алфавіта