wd wp Пошук:

Рамат-Ган

Рамат-Ган (іўр.: רמת גן, літаральна «Садовае ўзвышша») — горад у Тэль-Авіўскай акрузе Ізраіля, на ўсход ад Тэль-Авіва, паблізу гарадоў Гіватаім і Бней-Брак.

Гісторыя

Рамат-Ган быў заснаваны ў 1921 годзе як мошаў (сельскагаспадарчае паселішча). Першапачатковай назвай была Ір-Ганім (іўр. עיר גנים) — «Горад садоў».

З часам Рамат-Ган перайшоў ад аграрнай эканомікі да камерцыйнай і прамысловай. У 1926 годзе брытанскі мандат прызнаў Рамат-Ган мясцовым муніцыпальным саветам.

У 1950 годзе паселішча атрымала статус горада. У 1950-х гадах былі закладзены Нацыянальны парк і стадыён, на якім у тым ліку праводзяцца цырымоніі адкрыцця Макабіяды.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Ізраіля