wd wp Пошук:

Маніпур

Маніпур (англ.: Manipur) — штат на паўночным усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Нагаленд на поўначы, Мізарам на поўдні і Асам на захадзе, а таксама з М’янмай на ўсходзе. Займае 23-е месца сярод штатаў па плошчы (22 327 км²) і 22-е па насельніцтву (2,4 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Імпхал.

Знаходжанне іншаземцаў на тэрыторыі штата абмежавана. Індыйскія ўлады вядуць барацьбу з Аб’яднаным фронтам нацыянальнага вызвалення, які змагаецца за незалежнасць Маніпура.

Геаграфія

Рэльеф Маніпура — чаргаванне мерадыянальна выцягнутых хрыбтоў вышынёй 2—2,5 тыс. м і шырокіх міжгорных далін на вышыні 800—1000 м. Клімат умерана цёплы.

Гісторыя

Першыя ўпамінанні аб Маніпуры з’яўляюцца ў старажытнаіндыйскім эпасе «Махабхарата», дзе некаторыя героі называюцца «маніпурамі».

Эканоміка

Адсталы сельскагаспадарчы рэгіён (рыс, тытунь, бавоўна, садавіна). Развіта ручное ткацтва (тканіны з нацыянальным арнаментам).

ВУП штата — 1,2 млрд долараў ЗША (2004).

Насельніцтва

Асноўная этнічная група — маніпуры (мейтхеі), гавораць на мове маніпуры (мейтхелон) тыбета-бірманскай групы. Гэтая мова з’яўляецца лінгва-франка ў штаце і прызнана ў 1992 адной з нацыянальных моваў Індыі. Па рэлігіі маніпуры — пераважна індуісты (звыш 60 %), астатнія — хрысціяне і прыхільнікі старажытных анімістычных вераванняў. У горных раёнах жывуць народнасці кукі і нага.

Зноскі

  1. 2011 census of India

Літаратура

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Маніпур
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара