wd wp Пошук:

Нагаленд

Нагаленд (англ.: Nagaland) — штат на паўночным усходзе Індыі на граніцы з М’янмай і індыйскімі штатамі Асам, Аруначал-Прадэш і Маніпур. Займае 25-е месца сярод штатаў па плошчы (16 579 км²) і 24-е па насельніцтву (2,7 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Кахіма.

Геаграфія

Горны штат, 1/6 плошчы пакрытая лясамі. Багаты раслінны і жывёльны свет. Клімат мусонны, вільготны.

Эканоміка

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка (90 % усіх занятых). Важнае значэнне маюць таксама лясная гаспадарка і турызм.

Насельніцтва

На тэрыторыі штата пражываюць плямёны нага, якія гавораць на мовах сіна-тыбецкай групы. Вернікі — пераважна хрысціяне.

Паляўнічы на ​​галаву ў вёсцы Лонгва, Нагаланд

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нагаленд