wd wp Пошук:

Манагамія

Манагамія (ад грэч.: μονος — адзіны і γάμος — шлюб) — гістарычная форма шлюбу і сям’і, пры якой у шлюбным саюзе знаходзяцца два прадстаўнікі процілеглых палоў. Супрацьпастаўляецца палігаміі, калі прадстаўнік аднаго полу мае больш 1 партнёра процілеглага полу.

Манагамія таксама існуе ў аднаполым шлюбе (у тых краінах, дзе такія шлюбы прызнаюцца законам).

Манагамія ў жывёл

Лебедзі ствараюць пары на некалькі гадоў

Манагамія ў жывёл — адносіны паміж поламі, якія характарызуюцца тым, што самец на працягу больш-менш працяглага тэрміну спароўваецца з адной вызначанай самкай і звычайна бярэ ўдзел у доглядзе нашчадкаў. Манагамія назіраецца ў большасці птушак, прычым лебедзі, буслы, арлы, грыфы злучаюцца ў пары на некалькі гадоў, у асобных выпадках — на ўсё жыццё, іншыя — толькі на адзін сезон, растаючыся пасля вывядзення і выкормлівання птушанят (напрыклад, гусі) ці нават адразу пасля ўладкавання гнязда, яшчэ да адкладкі яек (шматлікія качкі). Усе дзікія гусі манагамныя. Сярод сысуноў малпы ўтвараюць пары на некалькі гадоў; ваўкі, пясцы, лісіцы, барсукі, гарнастаі, бабры — рэдка больш як на адзін сезон. Да манагаміі часам адносяць таксама адносіны насякомых і іншых беспазваночных, у якіх абодва полы (ці толькі самцы) паміраюць неўзабаве пасля аднакратнага спаравання (самкі — пасля адкладкі яек).

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (1):
Шлюб