wd wp Пошук:

Спараванне

Спароўванне львоў

Спароўванне, спарава́нне — у заалогіі злучэнне дзвюх асобін («капуляцыя») у палавым акце, якое служыць узнаўленню.

Пры спараванні сперма адной асобіны пранікае ўнутр іншай, дзе апладняе адну ці некалькі яйцаклетак. Апладненне яйцаклетак, якое адбываецца па-за арганізмам асобіны і без блізкага цялеснага кантакту, як гэта сустракаецца, напрыклад, у рыб, не трапляе пад вызначэнне спаравання. Спароўванне можа адбывацца як паміж асобінамі процілеглага полу, так і паміж гермафрадытамі.

Спароўванне божых каровак

Спароўванне з’яўляецца следствам інстынкту, сексуальнай цягі і адпаведных раздражняльнікаў, такіх як вылучэнне палавых сакрэтаў, шлюбны танец ці напуханне палавых органаў самак.

Спараванне сельскагаспадарчых жывёл і жывёл-кампаньёнаў можна называць «злучка».

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Палавыя паводзіны жывёл
Катэгорыя·Размнажэнне