wd wp Пошук:

Барсук

Барсу́к, або язве́ц (Meles meles) — млекакормячае атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae).

Апісанне

Даўжыня цела 65—85 см, хваста 12—18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восенню барсукі вельмі тлусцеюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5—2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.

Пашырэнне

Жыве ў Еўразіі (Усходняя Еўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сібіры, Далёкі Усход).

У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік.

Месцы пражывання: лясы, радзей хмызнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.

Падвіды

Падвіды:

Асаблівасці біялогіі

Вядзе напаўпадземны спосаб жыцця. Дзень праводзіць у нары, выходзіць у прыцемках і ноччу. Жыве сем’ямі. Актыўны з красавіка па кастрычнік—лістапад. На зіму ўпадае ў спячку. Корміцца карэннем і цыбулінамі раслін, ягадамі, жалудамі, пладамі яблынь і груш, дажджавымі чарвямі, лічынкамі і дарослымі насякомымі, амфібіямі, мышападобнымі грызунамі, яйкамі і птушанятамі.

Полавая спеласць у самак у 2, у самцоў — у 3 гады. Гон у сакавіку—красавіку і ў ліпені. Цяжарнасць з латэнтнай стадыяй, цягнецца 9—12 месяцаў. У сакавіку—красавіку нараджаецца 2—4 дзіцяняці. Працягласць жыцця 12—15 гадоў.

Ахова

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Украіны.

У філатэліі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Сысуны Еўразіі
Віды па-за небяспекай
Жывёлы паводле алфавіта
Куніцавыя
Чырвоная кніга Беларусі