wd wp Пошук:

Палігамія

Палігамія (ад грэч.: πολύς — шматлікі і γάμος — шлюб) — шматшлюбнасць, пры якім шлюбны партнёр аднаго полу мае больш аднаго шлюбнага партнёра процілеглага полу. Мае дзве формы — палігінія і паліандрыя. Супрацьпастаўляецца манагаміі, у рамках якой у шлюбным саюзе знаходзяцца два прадстаўнікі процілеглых палоў.

У перыяд старажытных цывілізацый палігамны шлюб быў распаўсюджаны сярод прадстаўнікоў кіруючых колаў дзяржавы. Багатыя і знатныя мужчыны старажытных Егіпту, Вавілону, Персіі, Кітая, Грэцыі, Рыму мелі ўласны гарэм. Здараліся і адваротныя выпадкі, калі ўплывовыя ў грамадстве жанчыны мелі мужчынскі гарэм. Але сустракаліся выпадкі, калі прадстаўнікі сярэдняга класу старажытных часоў мелі больш за адну жонку, паведамленні аб гэтым час ад часу сустракаюцца ў літаратурных творах часоў старажытных цывілізацый.

У эпоху Сярэднявечча і Новага часу палігамны шлюб быў афіцыйна распаўсюджаны ў нехрысціянскіх краінах свету. Аднак, у «фактычнай» палігаміі (наяўнасці, напрыклад, гарэму) розныя гісторыкі абвінавачвалі таксама і ўплывовых асоб хрысціянскага свету, напрыклад, расійскую імператрыцу Кацярыну ІІ, англійскую каралеву Елізавету І[1]. Палігамія была распаўсюджана сярод хрысціян-анабаптыстаў Мюнстэра (Германія) з 1534 па 1535 г[2].

У час Найноўшай гісторыі палігамія захавала шырокае распаўсюджанне пераважна ў мусульманскіх краінах, а таксама ў традыцыйных грамадствах, асабліва Афрыкі на поўдзень ад Сахары. Цікава, што сярод мусульман свету практыка палігамных шлюбаў страчвае сваю папулярнасць, але ў сучаснай Афрыцы палігамія шырока распаўсюджана сярод прадстаўнікоў розных рэлігій, у тым ліку хрысціянскіх[3].

Зноскі

  1. С.Цвейг. Мария Стюарт. Мн «Полымя», 1982, с. 265
  2. Who Were the Anabaptists?//The Watchtower June 15, 2004, p. 12
  3. Is Christian Marriage Succeeding in Africa?//The Watchtower March 1, 1973, p. 152
Статус палігаміі ў свеце      Палігамныя шлюбы дазволены законам      Палігамныя шлюбы дазволены законам у некаторых рэгіёнах      Палігамныя шлюбы, заключаныя за мяжой, прызнаюцца      Палігамныя шлюбы дазволены звычаёвым правам      Абмяркоўваецца дазвол палігамных шлюбаў      Палігамія не прызнана, але легальна      Палігамія забаронена      Палігамія забаронена Канстытуцыяй

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Шлюб
Катэгорыя·Этналогія
Катэгорыя·Дэмаграфічная тэорыя
Катэгорыя·Сям’я