wd wp Пошук:

Максім Андрэевіч Рыбакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбакоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Максім Рыбакоў (нар. 23 ліпеня 1993, Шклоў) — беларускі футбаліст, паўабаронца шклоўскага «Спартака».

Клубная кар’ера

Вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, з 2010 года гуляў за «Спартак» з роднага Шклова ў Другой лізе і чэмпіянаце вобласці. У 2011 годзе далучыўся да магілёўскага «Дняпра», дзе стаў выступаць за дубль. Па выніках сезона 2011 «Дняпро» выбыў у Першую лігу і дубль быў расфарміраваны, Максім стаў гуляць за фарм-клуб «Дняпро-2» у Другой лізе, дзе у 35 матчах адзначыўся 15 галамі. Пасля вяртання магілёўскага клуба ў элітны дывізіён у 2013 годзе зноў выступаў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У канцы 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе магіляўчан, аднак па выніках сезона «Дняпро» зноў выбыў у Першую лігу.

У 2015—2016 гадах быў гуляў за магілёўскую каманду ў Першай лізе, звычайна выходзячы на замену. Па выніках сезона 2016 дапамог клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з магіляўчанамі на адзін год[2]. У сезоне 2017 не меў трывалага месца ў аснове, часам заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2018 года пакінуў «Дняпро»[3] і неўзабаве стаў іграком «Белшыны»[4]. Пачынаў сезон у стартавым складзе, але пазней траўму і з ліпеня да канца сезона не з’яўляўся на полі. У студзені 2019 падоўжыў кантракт з «Белшынай»[5]. Сезон 2019 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы, толькі ў лістападзе зноў стаў з’яўляцца на полі.

У студзені 2020 года зноў далучыўся да «Дняпра»[6]. Стаў асноўным іграком каманды і дапамог ёй перамагчы ў Другой лізе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам[7]. У сезоне 2021 заставаўся асноўным іграком магіляўчан. У студзені 2022 года пакінуў «Дняпро»[8] і завяршыў прафесійную кар’еру[9], у якасці аматара стаў выступаць за шклоўскі «Спартак».

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010Д3СпартакБеларусь240
2011дубльДняпроБеларусь102
2012Д3Дняпро-2Беларусь3515
2013Д1ДняпроБеларусь80
2014Д1ДняпроБеларусь160
2015Д2ДняпроБеларусь231
2016Д2ДняпроБеларусь262
2017Д1ДняпроБеларусь190
2018Д2БелшынаБеларусь81
2019Д2БелшынаБеларусь30
2020Д3ДняпроБеларусь2511
2021Д2ДняпроБеларусь240

Зноскі

  1. Maksim Rybakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Левицкий, Рыбаков и еще три футболиста продлили контракты с могилевским «Днепром»
  3. Терещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт
  4. Байдук и Рыбаков стали игроками “Белшины”
  5. Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с “Белшиной”
  6. “Днепр-Могилев” подписал вратаря и хавбека
  7. Журов, Бобченок и Рыбаков продлили контракты с “Днепром-Могилев”
  8. Максим Рыбаков покинул “Днепр”
  9. Новая глава Антона Шрамченко. “Если надо, и троих детей смогу занять, накормить и одеть”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Шклоў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»