wd wp Пошук:

Магілёўскае рэальнае вучылішча

Будынак Магілёўскага рэальнага вучылішча

Магілёўскае рэальнае вучылішча — агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова ў 18851918 гг.

Будынак

Асноўны артыкул: Будынак рэальнага вучылішча (Магілёў)

Будынак вучылішча ў 2014 годзе

Вучылішча знаходзілася ў двухпавярховым будынку, узведзеным з чырвонай цэглы ў 1885 годзе паводле праекта губернскага інжынера У. С. Міляноўскага на ахвяраванні жыхароў губерні. Паводле іншых звестак аўтарам праекта быў Іван Іванавіч Лявіцкі[1].

Будынак знаходзіўся на рагу сучасных Піянерскай і Камсамольскай, галоўным фасадам быў арыентаваны ў бок Дняпра.

Будынак захаваўся, цяпер у ім знаходзіцца Сацыяльна-гуманітарны каледж і вучэбны корпус № 4 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.

Гісторыя

Заснавана 1 ліпеня 1885 г. у Магілёве. Уваходзіла ў Віленскую навучальную акругу. Утрымлівалася за кошт казны, збораў за навучанне (у 1907 г. па 45 руб. з вучня) і сродкаў мясцовага таварыства ўзаемнага крэдыту.

26 верасня 1904 года сканаў магілёўскі дваранін Д. П. Маўра, які пакінуў у спадчыну 35 тысяч рублёў магілёўскім рэальнаму вучылішча, мужской і жаночай гімназіям, а таксама земляробчаму вучылішчу ў Горках[2].

Адукацыйны працэс

Мела 7 класаў і падрыхтоўчае аддзяленне. У 1907 г. навучалася 236 юнакоў, у 1915 г. — 321. Узначальваў вучылішча дырэктар, якому дапамагалі інспектар, 3 законанастаўнікі і 10 выкладчыкаў з універсітэтаў Парыжа, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшаўскага політэхнічнага інстытута імя Мікалая II, Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута князя Безбародкі і Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі.

Выпускнікі вучылішча мелі льготы пры паступленні ў вышэйшыя тэхнічныя і сельскагаспадарчыя навучальныя ўстановы, на фізіка-матэматычныя факультэты ўніверсітэтаў. Зараз у будынку вучылішча размяшчаецца педагагічнае вучылішча імя К. Ушынскага.

Вучэбныя прадметы

Вядомыя выкладчыкі

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 с. 190 (руск.)
  2. Памятная книжка Могилевской губернии на 1905 год (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Адукацыя ў Магілёве
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Колішнія навучальныя ўстановы Беларусі