wd wp Пошук:

Дуніт

Дуні́т[1]інтрузійная ультраасноўная горная парода. Назва паходзіць ад галы Дун (англ.: Dun) у Новай Зеландыі.

Амаль цалкам (больш чым на 85 %) складаецца з алівіну. Мае ў складзе невялікую колькасць акцэсарнага хромшпінеліду. Колер светла-зялёны, цёмна-зялёны да чорнага. Шчыльнасць — 3280[1] кг/м³. Звычайна ўтварае паралельныя лінзы, сякучыя трубкі, сілы. З дунітам звычайна звязаныя радовішчы хромавых руд і плаціноідаў.

Выкарыстанне

Дуніт выкарыстоўваецца ў вытворчасці вогнетрывалых матэрыялаў. Дунітавыя пяскі — у ліцейнай вытворчасці.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Магматычныя горныя пароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара