wd wp Пошук:

Літоўскі скарб

Літоўскі скарб — грашова-рэчавы дэпазіт, знойдзены каля 1992 года паблізу усходняй ускраіны в. Літва (Маладзечанскі раён, Мінская вобласць)[1].

Гісторыя

Скарб быў утоены, пэўна, вельмі паспешна, бо слядоў упакоўкі не выяўлена. Каштоўнасці раскрадзены на месцы знаходкі, выратаваць удалося толькі невялікую частку скарбу.[1]

Склад

Манеты

6191 пражскі грош Яна І (1310—1346), Карла І (1346—1378) і Вацлава IV (1378—1419) — Чэхія, манетны двор Кутна-Горы.[1]

Рэчы

Пояс Вітаўта

Ацэнка

Літоўскі скарб — багацейшы з грашовы дэпазітаў XV ст., з раней вядомых на землях Вялікага Княства Літоўскага. Самыя аб’ёмныя скарбы пражскіх грошаў, знойдзеныя раней у Літве (в. Шырвінту ў 1981 годзе — 398 грошаў), у Беларусі (г. Брэст у 1837 годзе — 1034 гроша), на Украіне (с. Клочкава ў 1887 годзе — 3457 грошаў) скарбы даволі сціплыя ў параўнанні з рэшткамі грашовай часткі Літоўскага скарбу.[1]

Паводле меркавання В. Рабцэвіча, пояс — унікальны (у вялікай тарэўтычнай гістарыяграфіі і зборах буйнейшых музеяў свету аналагаў невядома). Пласціны пояса выраблены ў сталіцы Крымскага ханства Кафе (цяпер — Феадосія), спражка з наканечнікам — напэўна, у Італіі (мабыць у Генуі).[1]

Гістарычная інтэрпрэтацыя

Паводле меркавання В. Рабцэвіча, пісьмовыя крыніцы, у прыватнасці паведамленні Генэ, блазна вял.кн Вітаўта, і хана Менглы-Гірэя, дазваляюць выказаць гіпотэзу, што пояс мог быць падораны Вітаўту Хаджы-Гірэям падчас сустрэчы у Мінску ў жніўні 1428 года[1]. Найбольш верагоднай датыроўкай утойвання скарбу В. Рабцэвічу ўяўляўся «смутны час» (1430—1432) у Вялікім княстве Літоўскім[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Рябцевич В. Клад из деревни… С. 44.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Скарбы Беларусі
Катэгорыя·Літва (Маладзечанскі раён)
Катэгорыя·Экспанаты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Археалагічныя аб’екты Маладзечанскага раёна