wd wp Пошук:

Хаджы-Гірэй

Хаджы-Гірэй (крым. I Hacı Geray, ۱خاجى كراى‎; Melek Hacı Geray, ملک خاجى كراى‎; каля 1397, Ліда — 1466) — першы хан крымскі, заснавальнік незалежнай Крымскай дзяржавы і дынастыі Гірэяў.

Біяграфія

Паводле адных даследчыкаў, нарадзіўся ў Лідзе, дзе яго сям’я часова жыла ў эміграцыі з-за міжусобіц у Крыме.

Каля 1428 г. выступіў як удзельнік барацьбы за ўладу ў Крыме. Сярод продкаў Хаджы-Гірэя (ардынскіх намеснікаў Крымскага ўлуса) ужо даўно выяўляліся тэндэнцыі да адасаблення Крыму ад Залатой Арды. Хаджы-Гірэй канчаткова рэалізаваў гэтыя імкненні, утварыўшы ў Крыме суверэнную крымска-татарскую дзяржаву — Крымскае ханства. У барацьбе за незалежнасць Крыму ад Арды Хаджы-Гірэй абапіраўся на падтрымку знатных крымскіх родаў і Вялікага Княства Літоўскага.

Спачатку перамогі чаргаваліся з паразамі: Хаджы-Гірэй дастаў уладу ў 1428, 1433, 1443 г., але з-за супраціву канкурэнтаў губляў яе. У 1449 г. нарэшце трывала зацвердзіўся на стальцы і кіраваў да канца свайго жыцця (1466) з кароткім перапынкам у 1456 г. У знешняй палітыцы нязменна трымаўся саюза з Польска-Літоўскай дзяржавай, разам з якою супрацьстаяў Залатой Ардзе.

Адной з найважных ініцыятыў Хаджы-Гірэя быў перанос дзяржаўнага цэнтра Крыму з Кырыма ў Кырк-Ер (цяпер Чуфут-Кале). Увёў новую дзяржаўную сімволіку: трохзубую тамгу («taraq tamğa»).

Памёр у 1466 г. Пахаваны ў паселішчы Салачык каля Кырк-Ера.

Дзеці

Зноскі

Літаратура

Папярэднік:
-
Хан Крыма
14411466
Пераемнік:
Нур-Дэўлет
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1397 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бахчысараі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1466 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старосты лідскія
Катэгорыя·Ханы крымскія