wd wp Пошук:

Арамейскія мовы

Арамейскія мовы (саманазва — ܐܪܡܝܐ Armāyâ / Ārāmāyâ) — група моў у складзе семіцкай моўнай сям’і. У старажытнасці імперская арамейская мова выконвала ролю лінгва-франка на значнай тэрыторыі Блізкага Усходу, адна з арамейскіх моў была адной з гутарковых моў Палесціны ў часы Ісуса Хрыста.

Гісторыя

Арамеямі ў старажытнасці называлі групу заходнесеміцкіх плямёнаў, якія качавалі прыкладна на тэрыторыі сучаснай Сірыі. Мова іх (а дакладней, група роднасных дыялектаў) надзвычай блізкая да ханаанейскіх моў, у прыватнасці, іўрыт. Арамеі ніколі не ўтваралі адзіны народ і не мелі адзінай дзяржавы. Мова іх, тым не менш, паводзіла сябе надзвычай экспансіўна, бесперапынна пашыраючы сваю тэрыторыю.

Арамейская выконвала ролю «лінгва-франка» ва ўсім рэгіёне Блізкага Усходу, выцесніўшы з ужывання акадскую мову ў Асірыі і Вавілоне. Па-арамейску размаўлялі паслы і купцы ў Ізраілі і Іудзеі. Асабліва ўзмацнілася становішча арамейскай мовы ў эпоху кіравання Ахеменідаў (VI стагоддзе да н.э. — IV стагоддзе да н. э.), пры якіх яна зрабілася афіцыйнай мовай імперыі.

У эліністычную эпоху арамейская паспяхова канкуравала з грэчаскай, пакідаючы за ўсімі астатнімі семіцкімі мовамі ролю мясцовых гаворак. На ёй напісаны асобныя часткі Бібліі і Талмуда. Складалася са шматлікіх дыялектаў, у т.л. стараарамейскіх пальмірскага і набатэйскага, мандэйскага (мовы рэлігійных кніг мандэйцаў III—VIII ст.), адэскага, на аснове якога ўзнікла сірыйская, а пазней новасірыйская (асірыйская мова).

Пасля арабскіх заваяванняў паступова выцясняецца арабскай мовай. Некаторыя арамейскія мовы ўжываюцца толькі ў асобных рэгіёнах Сірыі, Паўночнай Месапатаміі, Ірака і Ірана.

Літаратура

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

ܦܐܬܐ_ܪܫܝܬܐ імперскай і афіцыйным арамейскай

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арамейскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Старажытныя мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак