wd wp Пошук:

Якаў Генрыхавіч Далецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Далецкі.

Я́каў Ге́нрыхавіч Дале́цкі(сапраўднае прозвішча — Фенігштэ́йн; 1888, Расійская імперыя — 19 чэрвеня 1937, СССР) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч камуністычнага руху ў РСФСР, наркам унутраных спраў Літбела, кіраўнік ТАСС.

Біяграфія

Нарадзіўся ў усходняй Польшчы ў 1888 годзе.

Прымаў актыўны удзел у сацыял-дэмакратычным руху Польшчы і Літвы. Падвяргаўся арыштам, знаходзіўся ў турме і ссылцы.

З 1904 года — член выканкама СДКПіЛ.

З 1916 года на партыйнай рабоце.

У 1917 годзе — член Пецярбургскага камітэта бальшавікоў, а неўзабаве і яго Выканаўчага камітэта.

У 1917 годзе — член УЦВК.

З 1919 года — намеснік старшыні СНК Літоўска-Беларускай ССР, член Прэзідыума ЦВК, наркам унутраных спраў Літоўска-Беларускай ССР, член Палітбюро ЦК КП(б) Літоўска-Беларускай ССР.

З 1922 года — член Глаўпалітасветы і адказны сакратар РОСТА.

У 19251937 гадах — адказны кіраўнік Тэлеграфнага агенцтва СССР (ТАСС).

Застрэліўся 19 чэрвеня 1937 года, калі даведаўся, што яго павінны арыштаваць[1].

Сям’я

Сын — Станіслаў Далецкі (1919—1994), акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, двойчы Лаўрэат дзяржаўных прэмій, вядомы дзіцячы хірург, пісьменнік

Унук — Андрэй Далецкі (1947), доктар медыцынскіх навук.

Унучка — Алена Далецкая (1955), былы рэдактар рускай версіі часопіса «Vogue», у цяперашні час — галоўны рэдактар часопіса «Interview».

Зноскі

  1. Алёна Долецкая: Как мы делали фильм для антисталинского проекта Архівавана 9 жніўня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Царстве Польскім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Застрэліліся ў Расіі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Члены РСДРП
Катэгорыя·Народныя камісары Літбел ССР
Катэгорыя·Члены Прэзідыума ЦВК БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 19 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»