wd wp Пошук:

Станіслаў Ігнатавіч Берсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Берсан. Станіслаў Ігнатавіч Берсан (30 лістапада 1895, г. Варшава — 21 красавіка 1919) — савецкі, партыйны і ваенны дзеяч, намеснік старшыні Мінскага савета, наркам па справах нацыянальнасцей у СНК Заходняй вобласці і фронта, наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР. Удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі[1].

Біяграфія

Паходзіў з варшаўскай сям’і банкіраў, выхоўваўся за мяжой, у Швейцарыі і Францыі.

У 1917 абвясціў сябе польскім сацыялістам, потым далучыўся да мінскіх бальшавікоў (Кнорын і інш.). З мая 1917 намеснік старшыні Мінскага Савета, камісар ВРК Заходняга фронту[1]. Член дэлегацыі ВРК па падпісанню ў мястэчку Солы 21 лістапада (4 снежня) 1917 года дагавора з нямецкім камандаваннем аб перамір’і на Заходнім фронце. З лістапада 1917 года наркам па справах нацыянальнасцей Заходняй вобласці і фронта[1].

Заснавальнік і рэдактар польскай штодзённай сацыялістычнай газеты бальшавіцкага кірунку («Праўда»), пазней «Prawda» («Польская праўда») (1917), член праўлення (бюро) Мінскай групы СДКПіЛ. З лютага 1919 наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР[1].

У лютым 1919 арыштаваны польскімі легіянерамі з арміі генерала Доўбар-Мусніцкага (палякі, якія раней служылі ў рускай арміі), расстраляны[1].

Памяць

У памяць Берсана была названая вуліца ў Мінску.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Берсон Станислав Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя камісары БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы
Катэгорыя·Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Народныя камісары Літбел ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Расстраляныя