wd wp Пошук:

Якаў Міхайлавіч Свярдлоў

Якаў Міхайлавіч (Моўшавіч) Свярдлоў (22 мая (3 чэрвеня) 1885 ці 23 мая (4 чэрвеня) 1885, Ніжні Ноўгарад — 16 сакавіка 1919, Масква) — расійскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Усерасійскага цэнтральнага выканаўчага камітэта, адзін з арганізатараў разгону Усерасійскага ўстаноўчага сходу, расказачвання, чырвонага тэрору.

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Скончыў чатыры класы гімназіі, затым вучыўся аптэкарскай справе. У юнацтве займаўся падпольшчыцкай дзейнасцю ў Ніжнім Ноўгарадзе.

З 1901 г. ў шэрагах РСДРП, пасля расколу на II з’ездзе РСДРП ў 1903 г. стаў бальшавіком і прафесійным рэвалюцыянерам, вёў агітацыю ў Кастраме, Казані, Екацярынбургу, высунуўся ў кіраўнікі Екацярынбургскага і Уральскага камітэтаў РСДРП. У верасні 1905 г. быў накіраваны на Урал у якасці прадстаўніка-агента ЦК.

З 10 чэрвеня 1906 года па верасень 1909 г. Свярдлоў сядзеў у турмах Урала. 19 снежня 1909 г. Свярдлова зноў арыштавалі ў Маскве. 31 сакавіка 1910 г. ён быў высланы ў Нарымскі край на 3 гады, адкуль збег, не прабыўшы і чатырох месяцаў. 5 мая 1911 г. быў асуджаны на ссылку ў Нарымскі край Томскай губерні на 4 гады. У 1912 г. ў Нарыме пазнаёміўся са Сталіным, які збег з ссылкі ў жніўні. Свярдлову таксама ўдалося бегчы з Нарыма ў снежні. У лютым 1913 г. быў разам са Сталіным выдадзены агентам ахранкі Маліноўскім і сасланы ў Туруханск. Пасля вяртання з ссылкі ў сакавіку 1917 г., пасля Лютаўскай рэвалюцыі, Свярдлоў быў накіраваны ЦК у Екацерынбург арганізаваць працу Уральскай абласной партыйнай канферэнцыі, рыхтаваў пралетарскае паўстанне на Ўрале — на выпадак, калі не атрымаецца ў Петраградзе.

На 7-й (красавіцкай) канферэнцыі РСДРП (24 красавіка 1917 г.) Свярдлоў упершыню асабіста сустрэўся з Леніным, і пачаў выконваць для яго розныя бягучыя справы і даручэнні. Пад уплывам Леніна Свярдлоў быў абраны членам ЦК і ўзначаліў арганізаваны тады Сакратарыят ЦК РСДРП. На гістарычным пасяджэнні ЦК 10 кастрычніка 1917 г., які прыняў рашэнне аб ўзброеным захопе ўлады, Свярдлоў з’яўляўся старшынёй і быў прызначаны членам Ваенна-рэвалюцыйнага цэнтра, створанага для кіраўніцтва паўстаннем.

8 лістапада па прапанове Леніна Свярдлоў як галоўны кадравік быў пастаўлены старшынёй УЦВК Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Дзейнічаючы ў гэтай якасці, Свярдлоў ажыццявіў асноўную працу па стварэнні органаў савецкай улады «ў цэнтры і на месцах».

На пасяджэнні УЦВК 20 мая 1918 г. Свярдлоў упершыню абвясціў палітыку расколу вёскі на два варагуючых лагеры беднякоў і кулакоў. Свярдлову прыпісваюць аўтарства дырэктывы Аргбюро ЦК РКП (б) ад 24 студзеня 1919 г., якая прадпісвала ажыццяўленне жорсткіх карных мер пры падаўленні казацкіх паўстанняў супраць савецкай улады на Доне.

Пасля замаху на Леніна 30 жніўня 1918 г. Свярдлоў падпісаў зварот УЦВК 2 верасня «аб ператварэнні савецкай рэспублікі ў адзіны ваенны лагер», дапоўнены 5 верасня выдадзенай СНК «Пастановай аб чырвоным тэроры», якая абвесціла масавы чырвоны тэрор супраць усіх ворагаў рэвалюцыі.

На пасяджэнні ЦБ КП(б)Б 1 лютага 1919 г. абвясціў пастанову ЦК РКП(б) аб неабходнасці стварэння адзінай Літоўска-Беларускай ССР, на 1-м Усебеларускім з’ездзе Саветаў (2—3 лютага 1919 г.) выступіў з прамовай, абвясціў пастанову Прэзідыума УЦВК аб прызнанні незалежнасці БССР.

Паводле афіцыйнай версіі захварэў іспанкай, вяртаючыся ў Маскву з Харкава. Вярнуўся ў Маскву 8 сакавіка. Пра тое, што ён «цяжка хворы», было паведамлена 9 сакавіка. Памёр 16 сакавіка 1919 г. 18 сакавіка 1919 г. быў пахаваны каля Крамлёўскай сцяны.

У філатэліі

Зноскі

  1. Yakov Mikhailovich Sverdlov // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Brozović D., Ladan T. Jakov Mihajlovič Sverdlov // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. 1 2 3 Свердлов Яков Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Yakov Sverdlov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Якаў Міхайлавіч Свярдлоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 267—268. — ISBN 985-11-0214-8.

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Рэвалюцыянеры Расіі
Члены Палітбюро ЦК КПСС
Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі IV склікання
Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны
Дэлегаты VI з’езда РСДРП
Члены КПСС
Нарадзіліся ў 1885 годзе
Дэлегаты VII з’езда РКП(б)
Бальшавікі
Памерлі ў 1919 годзе
Члены УЦВК
Нарадзіліся 3 чэрвеня
Памерлі 16 сакавіка
Нарадзіліся ў Ніжнім Ноўгарадзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Дэлегаты VIII з’езда РКП(б)
Асобы
Члены Аргбюро ЦК УКП(б)
Памерлі ў Маскве