wd wp Пошук:

Лінія электраперадачы

Апоры ліній электраперадачы

Лінія электраперадачы (ЛЭП) — частка электрычнай сеткі, прызначаная для перадачы электраэнергіі на вялікія адлегласці.

Вылучаюць паветраныя (ПЛ) i кабельныя (КЛ) лiнii электраперадачы.

Пры перадачы на вялікія адлегласці назіраюцца страты электраэнергіі, якія залежаць ад сілы току. Чым большы ток, тым большыя страты. Для паніжэння страт напружанне шматразова павялічваюць, такім чынам памяншаючы сілу току. З ростам напружання пачынаюць адбывацца рознага роду разрадныя з’явы.

Па ЛЭП таксама перадаюць інфармацыю пры дапамозе высокачастотных сігналаў. У СНД выкарыстоўваецца парадку 60 тысяч ВЧ-каналаў па ЛЭП і ВАЛС. Выкарыстоўваюцца яны для дыспетчарскага кіравання, перадачы тэлеметрычных дадзеных, сігналаў рэлейнай абароны і супрацьаварыйнай аўтаматыкі.

Гісторыя

Адна з першых ліній электраперадачы напружаннем 1,5—2 кВ працягласцю 57 км была пабудавана ў 1882 годзе паміж гарадамі Місбах і Мюнхен французскім вучоным Марселем Дэпрэ(руск.) бел.. Напружанне ЛЭП складала 1,5—2 кВ пастаяннага току.

У 1891 годзе ўпершыню была здзейснена перадача электрычнай энергіі трохфазным пераменным токам на адлегласць 170 (175[1])км па ЛЭП Лауфэн—Франкфурт, пабудаванай М. В. Даліво-Дабравольскім(руск.) бел.. ЛЭП працавала пры напружанні 15 кВ (8,5 кВ[1]), магутнасць складала 230 кВА (220 кВт[1]) пры ККДз 75 %.

Будова

Лініі электраперадачы 110 кВ
Жалезабетонная апора ЛЭП 220/380 В з фарфоравымі лінейнымі ізалятарамі

Будова паветраных ліній электраперадачы можа мець розныя формы ў залежнасці ад тыпу лініі. Каркасам можа служыць просты драўляны слуп, які мае адну або больш папярочак для падтрымання проваду. Высакавольтныя лініі электраперадач звычайна робяцца наступным чынам:

ЛЭП ў кабельным выкананні (КЛ) часцей за ўсё ўжываецца ў населеных пунктах і пры неабходнасці перасячэння такіх перашкод, як чыгуначныя пуці або аўтадарога. Высакавольтныя КЛ пракладаюць на глыбіні больш за 0,7 м і складаюцца з аднафазных ізаляваных кабеляў пры напружанні звыш за 35 кВ і трохфазных — пры больш нізкім напружанні.

Асноўныя элементы ПЛ

Асноўныя элементы КЛ

Фізічныя характарыстыкі

Кожная лінія электраперадач фактычна з’яўляецца металічным правадніком з размеркаванымі параметрамі, а менавіта:

Змест фізічных параметраў

Усе гэтыя параметры, улічваючы стандартызацыю матэрыялаў (алюміній або медзь), перасячэнняў правадоў і апор, могуць быць знойдзены ў табліцах, дзе яны ўжо разлічаны на пэўную даўжыню, як правіла, на 1 або 100 км [2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Доливо-Добровольский Михаил Осипович (руск.)
  2. Напрыклад у «Даведніку па праектаванню электраэнергетычных сістэм»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Электраэнергетыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай