wd wp Пошук:

Сіла току

Сі́ла то́ку — скалярная велічыня, якая колькасна характарызуе інтэнсіўнасць электрычнага току.

Сіла току вызначаецца як адносіна сумарнага электрычнага зараду, які праходзіць праз некаторую паверхню за некаторы адрэзак часу, да працягласці гэтага адрэзка:

I

Δ Q

Δ t

{\displaystyle I={\frac {\Delta Q}{\Delta t}}}

\{\displaystyle I=\{\frac \{\Delta Q\}\{\Delta t\}\}\}

У дадзены момант часу сіла току вызначаецца як вытворная ад зарада па часе:

I

d Q

d t

{\displaystyle I={\frac {dQ}{dt}}}

\{\displaystyle I=\{\frac \{dQ\}\{dt\}\}\}

Адзінкай вымярэння сілы току з’яўляецца Ампер (A).

Сіла току можа быць вызначаная як паверхневы інтэграл ад шчыльнасці току:

I

s

j →

d →

S

{\displaystyle I=\int \limits _{s}{\vec {j}}{\vec {d}}S}

\{\displaystyle I=\int \limits _\{s\}\{\vec \{j\}\}\{\vec \{d\}\}S\}

У адрозненне ад шчыльнасці току, велічыня сілы току залежыць не толькі ад уласцівасцяў асяроддзя, што праводзіць ток, але і ад абранай паверхні. Найчасцей за такую паверхню выбіраюць папярочнае сячэнне правадніка.

Вымяраюць сілу току амперметрамі.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Фізічныя велічыні
Электрадынаміка
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Электрычны ток
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара