wd wp Пошук:

Лілея кучаравая

Лілея кучаравая, Царскія кучары, Саранка (Lilium martagon) — кветкавая расліна сямейства лілейных.

Назва

У сістэматыку віду ўваходзяць наступныя назвы[3]:

Лілея кучаравая вядомая пад народнымі назвамі галубіныя званочкі, кульчыкі, рэхлікі, лілея кучаравістая[4], лілея палявая[5], галубіныя звончыкі[6][7].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовая расліна з залаціста-жоўтай лускаватай цыбулінай і прамым голым аблісцелым сцяблом вышынёй ад 30 да 150 сантыметраў (зрэдку дасягае 200 см).

Лісце шырокаланцэтнае, каля 15 см у даўжыню і 5 см шырынёй, з абодвух канцоў звужана, у сярэдняй частцы сцябла сабрана ў кальчакі, у верхняй — чаргаванае. Мае гладкія краі.

Кветкі даволі буйныя, звычайна брудна-ружовыя з цёмнымі плямамі, паніклыя, сабраны ў рэдкую гронку. Можна назіраць расліны самай рознай афарбоўкі — ад белай да амаль чорнай.

Калякветнік з 6 прадаўгаватых, тупых, дугападобна адагнутых назад лісцікаў. Плод — шасцігранная шматнасенная зваротнаяйкападобная каробачка.

Цыбуліна можа дасягаць 8 см у дыяметры[8].

Цвіце ў канцы чэрвеня-ліпені, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

На адкрытым месцы, напрыклад, на сонечнай паляне, на расліне фармуюцца да дваццаці кветак.

Арэал

Распаўсюджана ў Еўразіі (Еўропа, Сібір, Далёкі Усход). Месцы росту: шыракалістыя і хвойна-шыракалістыя лясы, радзей саснякі і ельнікі з ляшчынай у падлеску. Расце невялікімі групамі або асобнымі экземплярамі на абмежаваных плошчах.

Хімічны склад

Хімічны склад лілеі кучаравай мала вывучаны. Адзначана наяўнасць алкалоідаў ва ўсіх частках расліны, а таксама сапаніны і флаваноідаў ў надземных частках. Цыбуліны ўтрымліваюць вялікую колькасць бялковых рэчываў, слізістыя рэчывы, вітаміны, цукры, жалеза, бор[9][10][11].

Выкарыстанне

Роданачальнік многіх садовых форм і гібрыдаў.

Здаўна лілея кучаравая прымяняецца як лекавая расліна ў народнай медыцыне Кітая, Тыбету, Манголіі, Бураціі, Якутыі, Сібіры і Далёкага Усходу. Традыцыйна від мае харчовае значэнне, ўжываюць у сырым, вараным, смажаным, сушоным выглядзе і ў якасці прыправы. Выкарыстоўваюць як сурагат кавы[10][11]. У ветэрынарыі дадаюць у корм хатніх жывёл для павышэння лактацыі і тлустасці малака.

Лілея кучаравая даўно выкарыстоўваецца ў культуры як дэкаратыўная расліна, яна з’яўляецца добрым меданосам. Расліны ў вялікай колькасці збіраюцца на букеты, выкопваюцца цыбуліны, што прыводзіць да знясілення прыродных папуляцый.

Ахова

Памятная манета Нацбанка Беларусі

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі (з 1981), ахоўваецца ва Украіне і Польшчы. Лілея кучаравая з’яўляецца рэдкім відам флоры Урала[12], занесена ў рэгіянальную зводку Сібіры (1980), зводку рэдкіх раслін па Цэнтральнай Сібіры (1979) і ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Марый Эл (1997).

Расліна рэкамендавана да ўключэння ў Чырвоную кнігу Казахстана. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу запаведнікаў.

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Паводле сайта GRIN (гл. раздзел Спасылкі)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Leo Jelitto, Wilhelm Schacht, Alfred Fessler,. Die Freiland-Schmuckstauden. — Ulmer, 1998. — 683 p. — ISBN 3-8001-6378-0.
  9. Макаров А. А. Растительные лечебные средства якутской народной медицины. — Якутск, 1974. — С. 35.
  10. 1 2 Кучеров Е. В. Дикорастущие пищевые растения Башкирии и их использование. — Уфа, 1990. — С. 68-69.
  11. 1 2 Растительные ресурсы России и сопредельных государств: Цветковые растения, их химический состав, использование; Семейства Butomaceae-Typhaceae. — СПб.: Наука, 1994. — С. 271.
  12. Горчаковский П. Л. Редкие и исчезающие растения Урала и Приуралья. — М., 1982. — 208 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Зрэзачныя культуры
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Клумбавыя расліны
Катэгорыя·Лілейныя