wd wp Пошук:

Шарбэль Маклуф

Шарбэль Маклуф (8 мая 1828, Бека-Кафра, Ліван — 24 снежня 1898, Анная, Ліван) — каталіцкі святы.

Біяграфія

У 23 гады пакінуў родную вёску. Ён паступіў у кляштар св. Марона. Атрымаў манаскае імя Шарбэль у гонар эдэскага мучаніка, які памёр на пачатку ІІ стагоддзя.

У кляштары Шарбэль вёў аскетычнае жыццё. 23 ліпеня 1859 года атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Разам з душпастырствам, апякуючыся вернікамі наваколля, ён займаўся і фізічнай працай на палях кляштара.

У кляштары Шарбэль пражыў 47 гадоў, 23 з іх — у пустэльніцтве. Ён захоўваў строгі пост і маліўся ўначы. Шарбэль памёр у вігілію Божага Нараджэння 1898 года, пахавалі на Божае Нараджэнне.

Яшчэ пры жыцці Шарбэль быў вядомы як цудатворца, а пасля смерці колькасць аздараўленняў праз яго заступніцтва ўзрасла. На яго магіле з’явілася незвычайнае святло, пра якое сведчылі многія, у тым ліку мясцовы мусульманскі прэфект. Гэтае святло немагчыма было вытлумачыць рацыянальна. Урэшце ўлады далі дазвол адчыніць труну. Цела Шарбэля аказалася несапсутым, а праз чатыры месяцы яго зноў адкрылі ў прысутнасці камісіі экспертаў, якія пацвердзілі, што цела захавалася ў такім стане, быццам яго толькі што паклалі ў труну.

Мараніцкі ордэн, да якога належаў Шарбэль, звярнуўся да Святога Пасаду з просьбай аб яго кананізацыі. Мясцовы біскуп збіраў звесткі пра святасць жыцця Шарбэля і цуды, якія адбыліся па яго малітвах. У чэрвені 1956 года было пацверджана, што яго жыццё было сапраўдным подзвігам і адрознівалася хрысціянскімі цнотамі.

У лістападзе 1965 года прызнаныя невытлумачальнымі аздараўленні манашкі Марыі Абэль Камары, якая 14 гадоў пакутавала на цяжкую хваробу страўніку, і Аляксандра Абеіда, які неверагодным чынам пачаў бачыць пасля 13 гадоў слепаты. Абодва аздараўленні адбыліся дзякуючы малітвам да Шарбэля Маклуфа.

5 снежня 1965 года у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане ён быў беатыфікаваны. Для кананізацыі неабходна было даказаць яшчэ адзін цуд, і сярод шматлікіх для экспертызы абралі аздараўленне ад раку Марыям Асаф Ауад. Ён і паслужыў апошнім сведчаннем для падпісання Паўлам VI Дэкрэта аб кананізацыі, якое адбылася 9 кастрычніка 1977 года у ватыканскай базыліцы[4].

Зноскі

  1. 1 2 Charbel Makhlouf // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Scharbel Makhluf // Brockhaus Enzyklopädie
  3. (not translated to mul) Evolución del Calendario Romano postconciliar (1969–2014) // Ephemerides Liturgicae: commentarium trimestre de re liturgica — 2015. — Т. 129. — С. 443–444. — ISSN 0013-9505
  4. Гісторыя адной кананізацыі: Шарбэль Маклуф
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1828 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліване
Катэгорыя·Рэлігія ў Ліване
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Цудатворцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Ліване
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных