wd wp Пошук:

Лявон Валасюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валасюк.

Ляво́н (Леані́д Хве́даравіч) Валасю́к (13 снежня 1955, в. Песцянькі, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі паэт, мастак.

Біяграфія

У васьмігадовым узросце з сям’ёй пераехаў у Брэст. У 1963—1973 навучаўся ў сярэдняй школе № 16, пасля працаваў слесарам на заводзе. У 1974—1976 служыў у войску. У 1981 скончыў архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута.

Працаваў на розных пасадах у абласным навукова-метадычным цэнтры культасветработы і народнай творчасці ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, пасля мастаком у рэкламным камбінаце Аблспажыўсаюза, завода «Газаапарат», ЦУМа, гасцініцы «Інтурыст» і інш.

Творчасць

Вершы пачаў пісаць у пятай класе школы. Першы верш па-руску надрукаваны ў 1982 годзе ў газеце «Заря». Пазней публікаваўся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Народная трыбуна», «Заря», «Брестский курьер», «Настаўніцкая газета».

Аўтар зборнікаў вершаў «Блики дня» (1999), «Краски души» (2000), «Под знаком Стрельца» (2001), «Леаніды» (2003), «Чырвоная вежа» (2004), «Познія сны» (2006), «Знакі на валуне» (2010), кнігі прозы «Сцежкі да сядзібы» (2008), фантастычнага раману «Вяртанне берасцейскай стралы» (2012)[2][3].

Член Беларускага саюза мастакоў (2000) і Саюза беларускіх пісьменнікаў (2007).

Лаўрэат літаратурнай «Мядовай прэміі» (2008).

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 1 студзеня 2022.
  2. Запрос: a001=“BY-SEK-139140”(руск.) . Сводный электронный каталог системы корпоративной каталогизации. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (27 снежня 2013).
  3. Аліса Поль. Вяртанне берасцейскай стралы Лявона Валасюка(нявызн.). Камунікат (27 снежня 2013).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Мядовай літаратурнай прэміі
Катэгорыя·Асобы