wd wp Пошук:

Брестский курьер

«Брестский курьер» (бел.: Брэсцкі кур’ер) — былая інфармацыйна-аналітычная газета ў Брэсце. Заснавальнік — ТАА «Рэдакцыя газеты „Брэсцкі кур’ер“».

Выдавалася ў 1990—2018 гадах на рускай і беларускай мовах штотыдзень. Асвятляла палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё Брэста і вобласці. Была ўдзельніцай Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».

У 2015 годзе рэдакцыя вымушана скараціць тыраж газеты праз эканамічныя праблемы[1].

У канцы 2017 года штотыднёвік «Брестский курьер» перажыў цяжкі фінансавы крызіс, у выніку галоўны рэдактар ​​выдання звярнуўся да чытачоў з просьбай пра аказанне газеце матэрыяльнай дапамогі[2]. Аднак зварот не меў чаканага водгуку і рэдакцыю пакінула не толькі каманда журналістаў, за выключэннем галоўнага рэдактара і ягонай жонкі, але і ўвесь дапаможны і тэхнічны персанал. У 2018 годзе друкаваная версія выдання спыніла існаванне[3]. У 2019 годзе ўладальнікі выдання выставілі на продаж абодва рэдакцыйныя будынкі, размешчаных па вул. 17-га верасня, 22-24.

Зноскі

  1. Незалежная прэса змагаецца з праблемамі (бел.) . Беларускае Радыё Рацыя (28 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2020. Праверана 1 снежня 2020.
  2. Чаму не выдаецца «Брестский курьер»: зварот галоўрэда да чытачоў з просьбай выратаваць газету
  3. «Брэсцкаму кур’еру» — 30 гадоў!

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1990 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Газеты Брэста
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 2018 годзе
Катэгорыя·Культура Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»
Катэгорыя·Аб’яднаныя Масмедыі
Катэгорыя·Штотыднёвыя газеты