wd wp Пошук:

Мая Міхайлаўна Плісецкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Плісецкая.

Мая Міхайлаўна Плісецкая (руск.: Майя Михайловна Плисецкая; 20 лістапада 1925, Масква2 мая 2015) — савецкая і расійская артыстка балета, харэограф, пісьменнік, актрыса, народная артыстка СССР (1959), Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Ленінскай прэміі.

Біяграфія

Нарадзілася ў Маскве ў сям’і савецкага гаспадарчага дзеяча Міхаіла Эмануілавіча Плісецкага (нарадзіўся у Гомелі) і актрысы нямога кіно Рахілі Міхайлаўны Месерэр (нарадзілася ў Вільні). Дзядзькам яе быў балетмайстар Асаф Месерэр, братамі — балетмайстры Аляксандр і Азары Плісецкія, кузэн — тэатральны мастак Барыс Месерэр.

У 1938 годзе бацьку Маі Плісецкай расстралялі, маці выслалі ў Казахстан у Акмалінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы. Каб дзяўчынку не забралі ў дзіцячы дом, яе ўдачарыла цётка па матчынай лініі, балерына, салістка Вялікага тэатра Суламіф Месэрэр.

Мая Плісецкая скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1943). У 1943-90 з’яўлялася салісткай Вялікага тэатра ў Маскве. У 1966 годзе яна была ў ліку 25 дзеячаў культуры, якія падпісалі калектыўны ліст Л. Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна.

У 1983-84 мастацкі кіраўнік балетнай трупы Рымскага опернага тэатра, у 1988-90 — «Тэатра лірыка насіяналь» (Мадрыд). Мела грамадзянства Іспаніі і Літвы, аднак апошнія гады жыла пераважна ў Германіі (разам з мужам, Радзівонам Шчадрыным).

Сцэнічная творчасць

Для яе выканаўчага стылю характэрны шырокая палітра харэаграфічных фарбаў ад лірызму да моцных парываў, тэхнічная віртуознасць, стыхійная непасрэднасць, драматычная экспрэсія, псіхалагічная глыбіня, выразнасць рухаў. Сярод яе лепшых партый — Маша («Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Мірта («Жызэль[ru]» А. Адана), Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Раймонда ў аднайменным балеце (музыка А. Глазунова) і інш. Да позняга перыяду адносяцца работы ў «Кармэн-сюіце», а таксама знакаміты сольны нумар балерыны «Паміраючы лебедзь».

М. Плісецкая паставіла балеты свайго мужа Р. Шчадрына «Ганна Карэніна», «Чайка» (1980) і «Дама з сабачкам» (1985), прычым выканала ў іх галоўныя ролі. Здымалася на тэлебачанні і ў кіно («Вайна і мір», 1966). Аўтар кнігі «Я, Мая Плісецкая» (1994). У 1994 прайшоў першы міжнародны балетны конкурс «Мая» (Санкт-Пецярбург).

Яе творчасці прысвечаны дакументальныя фільмы «Мая Плісецкая» (1964), «Балерына» (1969) і інш. Лаўрэат прэміі Г. Паўлавай (1962, Парыж).

Зноскі

  1. 1 2 Плисецкая Майя Михайловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Maya Plisetskaya // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Majâ Mihajlovna Pliseckaâ // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (41):
Катэгорыя·Памерлі 2 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Мемуарысты Расіі
Катэгорыя·Артысты балета Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай»
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Трыумф»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 3 класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 1 ступені
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Музы знакамітых кампазітараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай»