wd wp Пошук:

Генрых Францавіч Бржазоўскі

Генрых Францавіч Бржазоўскі (1912, Мінск — 2006) — беларускі мастак, бацька балерыны Людмілы Бржазоўскай.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастака, разьбяра па дрэве, які рабіў сталярку і статуі ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Мінску. Пасля школы працаваў мастаком-афарміцелем на заводзе ў Мінску, дзе заўважылі яго незвычайныя творчыя здольнасці і накіравалі вучыцца ў Віцебскі мастацкі тэхнікум 19301933. Настаўнікамі яго былі Міхаіл Керзін і Міхаіл Эндэ. Пасля паспяховага заканчэння тэхнікума Генрых Бржазоўскі з 1938 па 1941 год наведваў студыю В. Мадорава ў Мінску. Удзел у выстаўках браў з 1937 года. У 1938 годзе ўдзельнічаў у I з’езде мастакоў Беларусі.

Пад час Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў партызанскім атрадзе імя Калініна ў Пухавіцкім раёне разам са сваёй жонкай, Таццянай. Яна нарадзілася ў вёсцы Яснаўка Пярэжырскага сельсавета і была стаматолагам. За ваенны перыяд Генрых Бржазоўскі зрабіў каля 150 малюнкаў, якія адлюстравалі жыццё партызан. Быў галоўным афарміцелем газеты «Народны мсцівец».

Член Саюза мастакоў БССР з 1945 года.

Творчасць

Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, батальным, нацюрморта, пейзажа. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў Беларусі, Расіі, Германіі, Італіі. Стварыў больш за 2 тысячы палотнаў («Разведчык», «Беларускі пейзаж», «На родных палетках», «Партызаны каля вогнішча» і інш.).

Партызаны Генрыха Бржазоўскага паказаны ў поўнай баявой гатоўнасці: перапаясаны рамнямі, палявымі сумкамі, узброены аўтаматамі і кулямётамі. Твары маладых байцоў вылучаюцца адкрытасцю, спакоем, разважанасцю. Творы прасякнуты патрыятычным пафасам. Найбольш красамоўна гэта выяўлена ў партрэце камандзіра партызанскага атрада імя М. І. Калініна капитана Сарокі (1943). Поза, характэрная для вобраза баявога камандзіра, сведчыць аб гатоўнасці да барацьбы і ўпэўненасци ў сваёй справе. Ён узброены аўтаматам и гранатами, якия разам з палявой сумкай вельмі натуральна размешчана на яго сялянскім кажуху. Малюнак «Партызаны», створаны ў 1944 годзе, успрымаецца як сведчанне паразумення і адзінства паплечнікаў[1].

Творы Генрыха Бржазоўскага знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, музеях абласных гарадоў Беларусі, фондах Саюза мастакоў Беларусі і Расіі, а таксама ў музеях Масквы, Германіі, Італіі, прыватных калекцыях.

У 1996 годзе быў узнагароджаны прэміяй міжнароднага фонду «Дзецям Чарнобыля». З’яўляўся Ганаровым грамадзянінам горада Мар’іна Горка. У Пухавіцкім раённым краязнаўчым музеі ёсць асобная зала, дзе экспануецца звыш сотні твораў Генрыха Бржазоўскага.

Зноскі

  1. Калекцыя станковай графікі перыяду Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлена ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Мастакі XX стагоддзя
Мастакі Беларусі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Нарадзіліся ў 1912 годзе
Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў 2006 годзе
Памерлі ў Мінску
Ганаровыя грамадзяне Мар’інай Горкі
Члены Саюза мастакоў БССР
Асобы
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Нарадзіліся ў Мінску
Мастакі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Партызаны Вялікай Айчыннай вайны