wd wp Пошук:

Людвік Антонавіч Слатвінскі

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Слатвінскі. Людвік (Людвіг-Міхаіл) Антонавіч Сягней-Слатвінскі (польск.: Ludwik Słotwiński; 25 жніўня 1801, маёнтак Раванічы, Ігуменскі павет — паміж 1876 і 1889) — дзяржаўны службовец.

Паходжанне

Паходзіў са шляхецкага роду Слатвінскіх герба «Ляліва», унесенага 23 ліпеня 1804 у 6-ю частка ДРК Мінскай губерні і зацверджанага ў дваранстве ўказам Сената ад 17 лістапада 1832 года[1].

Яго бацькам быў Антоній Міхайлавіч Слатвінскі (нар. да 1748, прыход Відзаўскага касцёла — 12 сакавіка 1804, г. Мінск, пахаваны на Кальварыйскіх могілках), чашнік лідскі. Бацька набыў 21 сакавіка 1789 года ў біскупа віленскага Ігнація Масальскага за 260 тыс. злотых маёнтак Раванічы з фальваркам Дрэгча Мінскага павета. Першай жонкай бацькі была Брыгіта Антонаўна Паўлікоўская (нар. каля 1738 — 16 чэрвеня 1798, маёнтак Раванічы, пахавана «на трэці дзень» там жа на грэка-каталіцкіх могілках), дачка старосты хельміцкага. У другім шлюбе з Францішкай Гечэвіч[2] (нар. каля 1773 — 15 чэрвеня 1805, г. Вільня, пахавана там жа), ад якой меў сына Людвіка і дачу Юліяну-Анастасію (нар. 1800 у маёнтку Раванічы). Сястра Юліяна-Анастасія ажанілася 12 мая 1818 года ў Доме мінскага віцэ-губернатара з Уладзіславам Аскеркам[1].

Біяграфія

Людвік нарадзіўся 25 жніўня 1801 года ў маёнтку Раванічы. Каталік, ахрышчаны 28 жніўня 1801 года ў Бярэзінскім касцёле. На 28 лістапада 1811 года пражываў у маёнтку Ізабелін Вілейскага павета пры сваім апекуне і будучым цесце — Вікенціі Іванавічу Гечэвічы[1].

На 12 сакавіка 1816 года знаходзіўся ў Імператарскім Віленскім універсітэце «для навук». Скончыў у 1818 годзе Мінскую губернскую гімназію[1].

З 1 верасня 1826 па 1832 год ігуменскі павятовы маршалак (выбіраўся на два 3-годдзі запар), камер-юнкер двара Я. І. В. (20 кастрычніка 1831), з 17 чэрвеня 1834 года па 2 кастрычніка 1838 чыноўнік Канцылярыі мінскага грамадзянскага губернатара, з 20 ліпеня 1835 года мануфактур-карэспандэнт г. Мінска. З 1 кастрычніка 1838 па 1850 года ігуменскі павятовы маршалак (выбіраўся на чатыры 3-годдзі запар), з 29 снежня 1842 года старшыня Ігуменскага камітэта для нагляду за правільным продажам гарачых напояў, з 15 сакавіка 1845 года старшыня 1-га Ігуменскай павятовай рэкруцкай прысутнасці па наборы 1845, з 1 мая 1849 прысутны Пінскай павятовай рэкруцкай прысутнасці, калежскі асэсар (10 чэрвеня 1849). З 23 верасня 1853 па 2 кастрычніка 1853 года ігуменскі павятовы маршалак, з 2 кастрычніка 1853 па 3 кастрычніка 1859 года мінскі губернскі маршалак (выбіраўся на два 3-годдзі запар, зацвярджаўся імператарам на пасадзе 8 лістапада 1853 і 2 лістапада 1856), калежскі саветнік (20 кастрычніка 1854), з 9 студзеня 1855 па 8 сакавіка 1855 года прысутны член ад дваранства Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і Ковенскай губерняў у Найвышэйша заснаваным другарадным інвентарным для заходніх губерняў камітэце ў г. Санкт-Пецярбургу[1].

Прысутнічаў на каранацыі Аляксандра II у г. Маскве (26 жніўня 1856). Стацкі саветнік (26 жніўня 1856), сапраўдны стацкі саветнік (28 лістапада 1858)[1].

З 19 студзеня 1834 года член Мінскага губернскага апякунскага пра турмы камітэта, з 23 верасня 1839 года віцэ-прэзідэнт Ігуменскага павятовага апякунскага пра турмы камітэта, з 25 студзеня 1857 па 1864 старшыня Мінскага дабрачыннага таварыства[1].

Валодаў маёнткамі: радавым (з 1819) — Раванічы Ігуменскага павета (на 15 сакавіка 1857 − 458 душ; на 1876 — 15575 дзесяцін зямлі); набытым — Лагі Ігуменскага павета (на 15 сакавіка 1857—127 душ) і 82 душы ў Барысаўскім павеце (на 15 сакавіка 1857)[1].

Узнагароды

Кавалер ордэнаў Св. Ганны 3-й ст. (6 чэрвеня 1841), Св. Уладзіміра 4-й ст. (28 кастрычніка 1842) і Св. Ганны 2-й ст. (3 лютага 1850). Узнагароджаны Найвышэйшымі спрыяннямі «за ахвяраванні, прынесеныя для войскаў, сабраных у Бабруйску» (16 лістапада 1843), «за спраўнае і паспяховае заканчэнне Бабруйскага прыёму» (13 чэрвеня 1845), Найвышэйшым спрыяннем (9 снежня 1845), знакам узнагароды «За XX гадоў беззаганнай службы» (22 жніўня 1850), бронзавым медалём «У памяць каранацыі імператара Аляксандра II» (1856), залатым малым медалём «У памяць каранацыі імператара Аляксандра І» (12 верасня 1856), знакам узнагароды «За XXV гадоў бездакорнай службы» (22 жніўня 1856), бронзавым медалём «У памяць вайны 1853—1856»[1].

Сям’я

Ажаніўся 6 студзеня 1827 года ў Мінскім каталіцкім касцёле з Сузаннай Вікенцьеўнай Гечэвіч[3] (нар. каля 1803 — пасля 16.02.1859), дачкой мінскага грамадзянскага губернатара Вікенція Іванавіча Гечэвіча. Дзеці[1]:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 СЛОТВИНСКИЙ (СЕГНЕЙ-СЛОТВИНСКИЙ) Людвиг (Людвиг-Михаил) Антонович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.
  2. Хутчэй за ўсё, яна была роднай сястрой мінскага грамадзянскага губернатара Вікенція Іванавіча Гечэвіча
  3. Хутчэй за ўсё, яна яму даводзілася стрыечнай сястрой па бацьку

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі ігуменскія
Катэгорыя·Губернскія маршалкі мінскія
Катэгорыя·Правадзейныя стацкія саветнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1801 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Слатвінскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі