Любі́ста ле́кавая, Любіста аптэчная, Любісцік[3], Любісцік аптэчны, Любчык, Ладук, Сардэчнік[4][5][6], Любім[7] (Levisticum officinale) — шматгадовая травяністая расліна сямейства парасонавых.
Вышыня да 2 м. Сцябло гопае, баразнаватае, пустое ўсярэдзіне. Лісце бліскучае, двойчы-тройчыперыстарассечанае. Кветкі белавата-жаўтаватыя, у парасоніках. Плод — двухсямянка.
Пашырана ў Еўропе і Заходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі вырошчваюць у садах, зрэдку дзічэе. Цвіце ў чэрвені—жніўні.
Лекавыя, харчовыя і эфіраалейныя расліны. Традыцыйная прыправа ўкраінскай і нямецкай кухні. Са свежых каранёў гатуюць варэнне і цукаты. Эфірным алеем араматызуюць лекавыя і парфумерныя вырабы.