wd wp Пошук:

Жанна Маро

Жанна Маро (фр.: Jeanne Moreau [ʒan mɔˈʁo]; 23 студзеня 1928, Парыж, Францыя31 ліпеня 2017, Парыж, Францыя) — французская актрыса, спявачка і рэжысёр, якая атрымала найбольшае прызнанне ў фільмах рэжысёраў «новай хвалі». Па словах аўтарытэтнага кінакрытыка Жынеты Венсандо, «у той час як Брыжыт Бардо сімвалізавала пачуццёвасць, а Катрын Дэнёў — элегантнасць, Жанна Маро ўвасобіла ў кіно ідэал інтэлектуальнай жаноцкасці».

Сярод узнагарод Жанны Маро — прыз Канскага кінафестывалю (1960, за фільм Пітэра Брука «Сем дзён, сем начэй»), «Залаты леў» Венецыянскага кінафестывалю за ўнёсак у развіццё кіно (1991) і Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні (1997), ганаровая «Залатая пальмавая галіна» ў Канах (2003), «Залаты мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю (2005) і прыз Станіслаўскага на XXVII ММКФ (2005). Двойчы, у 1975 і 1995 гг., яна ўзначальвала журы Канскага фестывалю.

Зноскі

  1. 1 2 https://www.washingtonpost.com/local/obituaries/jeanne-moreau-spellbinding-movie-star-dies-at-89/2017/07/31/d164480c-75d5-11e7-9eac-d56bd5568db8_story.html
  2. Jeanne Moreau // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://famousdude.com/18766-jeanne-moreau.html
  4. http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=12326
  5. http://www.kathimerini.gr/920769/article/epikairothta/kosmos/pe8ane-se-hlikia-89-etwn-h-zan-moro Праверана 31 ліпеня 2017.
  6. Le MondeParis: Societe Editrice Du Monde, 1944. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Памерлі 31 ліпеня
Асобы
Памерлі ў 2017 годзе
Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Нарадзіліся ў Парыжы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Спевакі і спявачкі Францыі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Актрысы Францыі
Пахаваныя на могілках Манмартр
Уладальнікі прыза за найлепшую жаночую ролю Канскага кінафестывалю
Памерлі ў Парыжы
Лаўрэаты прэміі «Сезар» найлепшай актрысе
Нарадзіліся ў 1928 годзе
Лаўрэаты прэміі BAFTA
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Нарадзіліся 23 студзеня