Брыжы́т Анэ́-Мары́ Бардо́ (фр.: Brigitte Anne-Marie Bardot, нарадзілася 28 верасня 1934) — французская актрыса , спявачка , фотамадэль, абаронца жывёл, актывістка руху абароны праў жывёл. У 1950-х яна была для Еўропы такім жа секс-сімвалам, як Мэрылін Манро для Амерыкі.
У кіно з 1952. Вядомасць набыла пасля фільма «І бог стварыў жанчыну» (1956). Здымалася ў фільмах «Парыжанка», «У выпадку няшчасця», «Жанчына і паяц», «Бабета ідзе на вайну», «Ісціна», «Пагарда», «Віва, Марыя!» і інш. Яе жыццёвы шлях і міф пра яе прааналізаваны ў фільме «Прыватнае жыццё». З 1973 не здымаецца. Вядомая як абаронца жывёльнага свету.