wd wp Пошук:

Лукойл

«Лукойл» — расійскае нафтавае прадпрыемства, заснаванае ў 1991 годзе. Ажыццяўляе здабычу, пастаўку і перапрацоўку сырой нафты, гуртовы і рознічны збыт нафтапрадуктаў, прадуктаў нафтахіміі і звадкаванага газу, наліўных і фасаваных алеяў праз уласныя нафтабазы, заправачныя станцыі і дылерскую сетку.

Гісторыя

У лістападзе 1991 года адбылося заснаванне нафтавага канцэрну(англ.) бел. «Лангепас-Урай-Кагалым-Нафтагаз». 5 красавіка 1993 г. канцэрн ператварылі ў акцыянернае таварыства «Нафтавая кампанія „Лукойл“». Назву складаюць першыя літары назваў сібірскіх гарадоў Лангепас (Ніжневартаўскі раён, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Цюменская вобласць, Уральская федэральная акруга), Урай (Ханты-Мансійская аўт. акр.) i Кагалым (Сургуцкі раён(англ.) бел., Ханты-Мансійская аўт. акр.), якія ўзніклі побач з нафтарадовішчамі(англ.) бел. і з’яўляюцца асновай сродкаў вытворчасці, і слова «ойл» (англ.: oil — нафта). У 2005 г. прадпрыемства займала 1-е месца ў Расіі па здабычы і перапрацоўцы нафты. У 2006 г. мела 150 тыс. супрацоўнікаў, займала 2-е месца сярод прыватных прадпрыемстваў свету па пацверджаных запасах нафты, глыбіня нафтаперапрацоўкі складала 77 %. У 2008 г. з’яўлялася найбуйнейшым прыватным нафтагазавым прадпрыемствам у свеце па даказаных запасах сыравіны[4]. У 2009 г. мела 160 тыс. супрацоўнікаў[5].

Беларусь

У 1996 г. прадпрыемства адчыніла сваю рознічную сетку ў Беларусі. У 2005 г. на прадпрыемства прыпадала 11 % імпарту нафты ў краіну. На 23 верасня налічвалася 39 аўтазаправачных станцый(англ.) бел. (АЗС)[6]. На 2 верасня 2006 г. прадпрыемства мела ў Беларусі звыш 50 аўтазаправак[7]. У канцы снежня 2007 г. — пачатку 2008 г. на АЗС прадпрыемства пад выглядам бензіну А-95 прадаваўся змяшаны з дызельным палівам сурагат, што прыводзіў да паломкі паліўнай сістэмы аўтамабіляў[8]. На 1 верасня 2010 г. мела ў краіне 80 АЗС, 5 нафтабазаў (агульны аб’ём захоўвання — 4 тыс. кубаметраў) і 1600 супрацоўнікаў[9]. У 2012 г. пастаўка нафты склала 4,4 млн тонаў (1,6 млн т. — на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод, 2,8 млн т. — на наваполацкі «Нафтан»), 50 % якой накіравалі на давальніцкую перапрацоўку[10].

Зноскі

  1. 1 2 Consolidated Financial Statements IFRS 12 m 2021Lukoil, 2022. — P. 53. Праверана 2 сакавіка 2022.
  2. 2019 Annual ReportЛукойл, 2020. — С. 151. Праверана 13 сакавіка 2020.
  3. Годовой отчет Публичного акционерного общества «Нефтяная компания «ЛУКОЙЛ» за 2019 годЛукойл, 2020. — С. 311. Праверана 13 сакавіка 2020.
  4. «Лукойл» лічыць Беларусь прывабным для інвеставання рынкам - В.Алекпераў (нявызн.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (28 сакавіка 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2017.
  5. Зміцер Кахно. Вядучыя аператары аўтазаправачных станцыяў з усёй Еўропы спаборнічалі сёння ў Мінску за званне лепшага (нявызн.). Белтэлерадыёкампанія (19 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013. Праверана 28 студзеня 2017.
  6. Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік «Лукойла» абмеркавалі перспектывы паставак расійскай нафты ў Беларусь // Звязда : Газета. — 23 верасня 2005. — № 185 (25517). — ISSN 1990-763x.
  7. Леанід Тугарын. Лукойл: энергетыка стварэння // Звязда : Газета. — 2 верасня 2006. — № 194—195. — ISSN 1990-763x.
  8. Вячаслаў Будкевіч. У выніку водпуску няякаснага бензіну праз сетку АЗС ЗП «Лукойл-Беларусь» была нанесеная шкода фізічным і юрыдычным асобам (нявызн.). БелаПАН (7 кастрычніка 2008). Праверана 28 студзеня 2017.(недаступная спасылка)
  9. Аляксей Арэшка. Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта кампаніі «Лукойл» Вагіта Алекперава ордэнам Дружбы народаў (нявызн.). БелаПАН (1 верасня 2010). Праверана 28 студзеня 2017.(недаступная спасылка)
  10. Таццяна Каравянкова. Расійскія нафтавікі просяць манаполію на беларускім рынку (нявызн.) (недаступная спасылка). БелаПАН (25 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 28 студзеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Лонданскай біржы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на ММВБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Транснацыянальныя карпарацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Лукойл
Катэгорыя·Нафтагазаздабыўныя кампаніі Расіі
Катэгорыя·Хімічныя кампаніі Расіі
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Кампаніі Расіі, якія вырабляюць прадукты нафтаперагонкі
Катэгорыя·Холдынгі Расіі
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на біржы РТС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на Франкфурцкай біржы