wd wp Пошук:

Дызельнае паліва

Дызельнае паліва не змешваецца з вадой

Дызельнае паліва (салярка) — вадкае паліва з нафты для дызельных і газатрубінных рухавікоў, што ёсць сумессю вуглевадародаў з менш як 4% прымесяў (азот-, сера- або кіслародазмяшчальныя вытворныя вуглевадародаў). Атрымліваецца перагонкай нафты. У вытворчасці для хуткасных дызеляў выкарыстоўваюць газнагазойлевыя фракцыі (тэмпература кіпення 180—360 °C, шчыльнасць 790—860 кг/ куб.м.) з тэмпературай застывання ад -55 да -5 °C і згарання 35—61 °C, для ціхаходных — цяжкія вязкія фракцыі (тэмпература кіпення 250—420 °C, шчыльнасць 930 кг/куб.м.) з тэмпературай застывання ад -5 да 10 °C і згарання 65—85 °C. Эксплуатацыйныя ўласцівасці (хуткае загаранне і павольнае гарэнне) характарызуецца цэтанавым лікам (аптымальнае яго значэнне 45—60)[1].

Біядызель[en] з соевага алея

Беларусь

У 2012 годзе Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод (Гомельская вобласць) і наваполацкі «Нафтан» (Віцебская вобласць) вырабілі 10 млн тонаў дызельнага паліва[2] «летняга» (да -5 °C), «зімняга» (да -20 °C) і «арктычнага» (да -32 °C) гатункаў[3] паводле стандартаў «Еўра-4» і «Еўра-5»[4].

Зноскі

  1. Дызельнае паліва // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 278. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0.
  2. Дызельнае паліва (нявызн.), Еўразійская эканамічная камісія (30 красавіка 2013). Праверана 7 красавіка 2014.
  3. Дызельнае паліва (нявызн.), А-100 . Праверана 7 красавіка 2014. Архівавана 22 верасня 2014.
  4. Дызельнае паліва «Еўра-5» (нявызн.), А-100 . Праверана 7 красавіка 2014. Архівавана 22 верасня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Нафтапрадукты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Паліва
Катэгорыя·Вадкасць
Катэгорыя·Растваральнікі