wd wp Пошук:

Лугінічы

Лугінічы — былая вёска ў Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (47 сем’яў) пераселены ў 1990-93 гадах у чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 14 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўдні, усходзе і захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, а затым па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай амаль шыротнай вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя. Згадваецца ў матэрыялах 1525-27 гадоў пра канфлікты паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. У інвентары Чачэрскага стараства 1704 года пазначана як вёска. Па вопісе Чачэрскага стараства 11765 года 17 дымоў.

Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. Па рэвізскіх матэрыялах 1859 года ў складзе Чачэрскага маёнтка графа І. І. Чарнышова-Круглікава. З 1884 года дзейнічалі хлебазапасны магазін, школа граматы, млын, у Дудіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 367 дзесяцін зямлі.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Лугініцкага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Баявы», працавалі вятрак і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінуў 51 жыхароў вёскі. Па перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта