wd wp Пошук:

Леў Навумавіч Клейнбарт

Леў Навумавіч Клейнбарт (часам Лейб Навумавіч (Нахманавіч, Максімавіч); 15 (27) кастрычніка 1875, Капыль, Мінская вобласць, Расійская імперыя — 20 лістапада 1950, Ленінград, СССР) — рускі і беларускі[1] публіцыст, крытык, журналіст, літаратар. Даследчык асноўных тэндэнцый і кірункаў беларускага літаратурнага руху[2]. Першы біёграф Янкі Купалы і адзін з першых даследчыкаў яго творчасці[3]. Рэдактар часопіса «Темы жизни».

Жыццёвы і творчы шлях

Нарадзіўся ў сям’і ўрача[4]. У 1896 г. скончыў Слуцкую гімназію. Навучаўся ў Пецярбургскім універсітэце спачатку на фізіка-матэматычным факультэце, потым — на юрыдычным факультэце. У 1901 годзе выключаны з універсітэта за ўдзел у студэнцкім і рэвалюцыйным руху. Неаднаразова арыштоўваўся (першы раз у 1899 годзе) і сядзеў у турме.[5]

З 1902 года выступаў у друку з артыкуламі аб народнай асвеце.[3] Друкаваўся ў часопісах «Вестник Европы», «Вестник знания», «Современный мир», «Новая жизнь», «Современник» і інш.[5] Даследаваў падпольныя выданні капыльскай арганізацыі «Самаразвіццё і самаадукацыя», разглядаў раннюю творчасць А. Гурло, Ц. Гартнага, пісаў пра творчасць Ф. Чарнышэвіча, Ф. Шантыра і інш. У кнізе «Маладая Беларусь. Нарыс сучаснай беларускай літаратуры 1905—1928 гг.» вызначыў заканамернасці і спецыфіку развіцця беларускай літаратуры, ахарактарызаваў асноўныя тэндэнцыі і кірункі беларускага літаратурнага руху 1920-х гадоў, даследваў творчасць А. Александровіча, А. Бабарэкі, А. Дудара, Ул. Дубоўкі, К. Чорнага і інш.[6] Пакінуў успаміны аб рэвалюцыйных падзеях у родным Капылі.[4]

Клейнбарт з увагай ставіўся да творчай моладзі. Яму ў свой час накіраваў рукапіс сваёй першай кнігі паэзіі «Радуніца» С. Ясенін. У 1920-я гады кіраваў літаратурнымі студыямі ленінградскага Пралеткульта, займаўся даследчыцкай дзейнасцю. Вывучаў гісторыю пралетарскай культуры, народную публіцыстыку, гісторыю беларускай літаратуры.

Клейнбарт і Янка Купала

З Купалам пазнаёміўся ў Пецярбургу вясною 1910 года праз Ц. Гартнага. Сустракаўся і перапісваўся з Купалам на працягу многіх гадоў.[7]

Аўтар рукапісных успамінаў пра Купалу «Сустрэчы»[8]. Зрабіў неацэнны ўнёсак у навуковае вывучэнне біяграфіі Купалы, распачаты перапіскай з паэтам. Ліст Янкі Купалы да Клейнбарта 1910 года стаў першай вядомай аўтабіяграфіяй паэта. Аўтар першага манаграфічнага раздзела пра Купалу ў кнізе «Маладая Беларусь. Нарыс сучаснай беларускай літаратуры 1905—1928 гг.», прадмовы да «Зборніка вершаў» Купалы на рускай мове (1930)[3]. Аўтар першай манаграфіі пра Янку Купалу «Янка Купала. Вопыт характарыстыкі літаратурнай і біяграфічнай» (1929—1934)[9].

Адным з першых пры даследаванні творчасці Купалы выкарыстоўваў прынцыпы навуковага сацыялягізму і крытэрыі мастацкасці як метаду ўласна эстэтычнага. Бачыў у асобе Купалы цэнтральную фігуру беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Вызначаў творчы метад Купалы як рамантычны рэалізм, які зусім не ўпускаў з поля зроку рэчаіснасці, быў рамантызмам пазітыўнай школы, сацыяльным і нацыянальным рамантызмам. Лічыў Купалу глыбока народным і арганічна нацыянальным паэтам. У асобе Клейнбарта Купала меў аднаго са сваіх самых значных біёграфаў і даследчыкаў—інтэрпрэтатараў[3].

Асноўная бібліяграфія

Зноскі

  1. У гэтыя дні (нявызн.). Радыё Свабода (18 красавіка 2012).
  2. Значныя даты кастрычніку (нявызн.). Нацыянальная бібліятэка Беларусі (18 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
  3. 1 2 3 4 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Клейнбарт». — С. 298—299.
  4. 1 2 Клейнбарт Леў (нявызн.). Капыльская бібліятэка (18 красавіка 2012).
  5. 1 2 Клейнборт Лев Наумович (нявызн.) (недаступная спасылка). Российская еврейская энциклопедия (18 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2012. Праверана 29 лютага 2020.
  6. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 3. — Мн., БелСЭ, 1984. — Артыкул «Клейнбарт». — С. 69.
  7. Рукапісная спадчына Янкі Купалы. Каталог у 2-х ч. Нав.рэд. В.Рагойша, кансультанты Ж.Дапкюнас і Я.Раманоўская, укл. А.Бурбоўская. — Мн.,Чатыры чвэрці, 2008. — Ч.1. — С.384—415.
  8. Захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы
  9. Не надрукавана з-за нападкаў на Клейнбарта і Купалу вульгарна-сацыялагічнай крытыкі. Машынапіс манаграфіі захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Эсэісты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капылі
Катэгорыя·Памерлі 20 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Купалазнаўцы
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак