wd wp Пошук:

Летнія Паралімпійскія гульні 2016

Летнія Паралімпійскія гульні 2016 (афіцыйна — XV Паралімпійскія летнія гульні) пройдуць з 7 па 18 верасня 2016 года ў бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра. Будуць разгуляны 528 камплектаў у 22 відах спорту. Упершыню будуць праведзены спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ і па трыятлоне. Спаборніцтвы пройдуць на тых жа пляцоўках, якія былі выкарыстаны для летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года.

Краіны-ўдзельніцы

Краіны-ўдзельніцы

Адхіленне расійскай зборнай

Асноўны артыкул: Справа аб адхіленні зборнай Расіі ад летніх Паралімпійскіх гульняў 2016 7 жніўня 2016 года Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) абвясціў пра рашэнне адхіліць ад Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ўсю зборную Расіі[1]. Такое рашэнне было прынята на падставе дакладу Мак-Ларэна, у якім сцвярджаецца, што ўжыванне допінгу падтрымлівалася ў Расіі на дзяржаўным узроўні[1][2]. Паралімпійскі камітэт Расіі спрабаваў абскардзіць гэтае рашэнне ў Спартыўным арбітражным судзе, аднак 23 жніўня той адмовіў у задавальненні апеляцыі Паралімпійскага камітэта Расіі[3][4].

У сувязі з адхіленнем расійскай зборнай ад удзелу ў Летніх Паралімпійскіх гульнях 2016 года расійскія тэлеканалы адмовіліся ад іх трансляцыі. 6 верасня 2016 года тэлеканал МАТЧ-ТБ адмовіўся ад трансляцыі Паралімпійскіх гульняў 2016 з-за адсутнасці на гульнях расійскай зборнай, а адпаведна і цікавасці аўдыторыі Расіі. Замест Паралімпійскіх гульняў 2016 канал будзе трансляваць спаборніцтвы расійскіх спартсменаў паміж сабой[5].

На цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў 2016 член беларускай дэлегацыі Андрэй Фомачкін пранёс сцяг Расіі на працягу чвэрці круга па стадыёне, перш чым сцяг у яго адабралі арганізатары. Учынак Фомачкін падтрымалі прадстаўнікі Беларусі і Расіі[6].

Каляндар

 ● Цырымонія адкрыцця ● Кваліфікацыя спаборніцтваў ● Фіналы спаборніцтваў ● Цырымонія закрыцця
Верасень 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 Медалі
Цырымоніі
Акадэмічнае веславанне 4 4
Баскетбол седзячы 1 1 2
Бочэ 3 4 7
Веласпорт 4 5 5 3 8 8 8 9 50
Верхавая язда 1 2 2 6 11
Валейбол седзячы 1 1 2
Галбол 2 2
Веславанне на байдарках і каноэ 6 6
Дзюдо 4 4 5 13
Лёгкая атлетыка 10 20 16 19 14 19 14 19 16 25 5 177
Настольны тэніс 5 8 8 4 4 29
Парусны спорт 3 3
Паўэрліфтынг 2 3 3 3 3 3 3 20
Плаванне 16 16 14 15 16 15 15 14 16 15 152
Рэгбі седзячы 1 1
Стральба 2 2 2 1 1 2 2 12
Стральба з лука 1 1 1 1 1 2 2 9
Тэніс седзячы 1 1 2 2 6
Трыятлон 3 3 6
Фехтаванне седзячы 2 4 4 2 2 14
Футбол (па 5 чалавек) 1 1
Футбол (па 7 чалавек) 1 1
Медалі0385048544854505465616528
Верасень 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Спонсары

Сусветныя паралімпійскія партнёры

Афіцыйныя фундатары гульняў 2016

Афіцыйныя памочнікі гульняў 2016

Афіцыйныя пастаўшчыкі гульняў 2016

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 «Зборную Расію ў поўным складзе адхілілі ад Паралімпійскіх гульняў у Рыа»
  2. «Rio Paralympics 2016: Russian athletes banned after doping scandal»
  3. «Суд не дапусціў расійскіх паралімпійцаў да гульняў у Рыа», Бі-Бі-Сі, 23.08.2016
  4. CAS 2016/A/4745 Russian Paralympic Committee v. International Paralympic Committee(англ.)  (недаступная спасылка). CAS. — Арбітражнае рашэнне спартыўнага арбітражнага суда. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2016. Праверана 30 жніўня 2016.
  5. «Матч ТБ» адмовіўся трансляваць Паралімпійскія гульні
  6. Лукашэнка пра Фомачкіна: «Пад цяльняшкай быў запасны расейскі сьцяг»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Верасень 2016 года
Катэгорыя·Паралімпійскія гульні
Катэгорыя·2016 год у спорце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай