wd wp Пошук:

Опра Уінфры

Опра Гэйл Уінфры (нар. 29 студзеня 1954, Касіаско, штат Місісіпі, ЗША) — амерыканская тэлевядучая, журналістка і актрыса. Самая ўплывовая жанчына шоубізнесу па версіі часопіса “Forbes”, самая багатая жанчына і афраамерыканка ў свеце.

Кар’ера

Опра Уінфры працавала і вучылася ва ўніверсітэце: яна была самым маладым рэпарцёрам у мясцовых СМІ і першай афраамерыканскай жанчынай-рэпарцёрам тэлебачання Нэшвіла. У 18 гадоў выйграла ў тэатралізаваным конкурсе прыгажосці “Miss Black Tennessee”, а ўжо ў 1976 годзе перайшла на WJZ-TV у горадзе Балтымар, стала памочніцай шасцігадзінных навін і яе пачалі прызнаваць мясцовай знакамітасцю.

На хвалі першай папулярнасці Опра Уінфры засноўвае медыя-кампанію “Harpo Productions”, якая цяпер з’яўляецца адной з найбуйнейшых кампаній у свеце. У 1976 годзе Уінфры ўладкавалася на працу на тэлеканал WJZ-TV дыктаркай навін, а пасля стала вядучай ранішняга шоў.

У 1983 годзе пераходзіць на канал WLS-TV і становіцца вядучай навін. На працягу некалькіх месяцаў адкрыты, спачувальны асабісты стыль Уінфры змог здабыць шалёную папулярнасць. Рэйтынгі канала хутка пайшлі ўверх. На хвалі агульнанацыянальнага поспеху Уінфры атрымлівае ролю ў фільме Стывена Спілберга “Барва пурпурная”, за якую намінаваная на Оскар.

У 1986 годзе запускае ўласнае ток-шоу. Уінфры выкарыстала шоў у якасці адукацыйнай платформы, дэманструючы кніжныя клубы, інтэрв’ю і сегменты самаўдасканалення. “Шоу Опры Уінфры” праіснавала 25 гадоў. Толькі за першыя два гады яно прынесла каля $ 125 млн прыбытку. А праз 10 гадоў з моманту запуску стала самым папулярным шоу у ЗША і дэманстравалася яшчэ ў 64 краінах свету. За ўвесь жа час існавання шоу з’явілася ў 146 краінах. У 2011 годзе выйшаў апошні 4 561 выпуск.

Пасля закрыцця шоу Опра запусціла уласны тэлеканал OWN. Нягледзячы на спрэчны старт, канал атрымаў сваё ў студзені 2013 года, калі Уінфры перадала ў эфір інтэрв’ю з Лэнсам Армстронгам, амерыканскім веласіпедыстам і сяміразовым пераможцам Тур дэ Франс, які быў пазбаўлены сямі тытулаў у 2012 годзе з-за абвінавачванняў у допінгу. Падчас інтэрв’ю Армстранг прызнаўся, што выкарыстаў стымулятары на працягу сваёй кар’еры. Гэта размова прынесла мільённыя прыбыткі для канала. Афіцыйны канал YouTube OWN мае каля 2,5 мільёна падпісчыкаў.

У 2000 годзе Опра Уінфры заснавала штомесячны друкаваны часопіс “О, часопіс Опры”. У 2012 годзе аднавіла працу кніжнага клуба пад назвай “Кніжны клуб Опры 2.0”, пачынаючы з мемуараў “Дзікая: небяспечнае падарожжа як спосаб здабыць сябе” аўтара Шэрыл Стрэйд. Кнігі, выбраныя Опрай Уінфры для чытання ў клубе, хутка становяцца бэстсэлерамі. Гэты феномен атрымаў назву “Эфект Опры”.

Дабрачыннасць

У 2005 годзе Опру Уінфры назвалі найбуйнейшым афраамерыканскім філантропам у гісторыі. Яе арганізацыя «Oprah’s Angel Network» сабрала больш за 51 млн долараў для дабрачынных праграм, уключаючы асвету дзяўчат у Паўднёвай Афрыцы і дапамогу ахвярам урагану «Катрын». У 2007 годзе Опра Уінфры засноўвае школу для дзяўчат.

Опра Уінфры — адданая актывістка ў барацьбе за правы дзяцей. У 1994 годзе прэзідэнт Біл Клінтан зацвердзіў законапраект, які яна прапанавала Кангрэсу, стварыўшы агульнанацыянальную базу дадзеных асуджаных за разбэшчванне непаўналетніх.

Зноскі

  1. https://www.achievement.org/achiever/oprah-winfrey/#interview
  2. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Тэлевядучыя ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Усмешкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня