wd wp Пошук:

Масеру

Кінгсвей у цантральнай частцы Масеру

МАСЕРУ — сталіца і самы вялікі горад Лесота, які размяшчаецца ў заходняй частцы краіны, каля мяжы з ПАР, на рацэ Каледон. Насельніцтва складае 180 000 чалавек. Адначасова з’яўляецца сталіцай акругі Масеру.

Масеру з’яўляецца галоўным гандлёвым, культурны і турыстычным цэнтрам краіны. Развіццё атрымала харчовая прамысловасць. Існуе міжнародны аэрапорт. Чыгункай горад злучаецца з ПАР.

Таксама ў Масеру ёсць Нацыянальны Універсітэт Лесота. Гэты невялікі горад стаў сталіцай краіны дзякуючы каралю Машоэшоэ І у 1869 годзе. Потым Масеру быў сталіцай брытанскага пратэктарату Басута з 1869 да 1871 і з 1884 да 1966, калі Лесота атрымала незалежнасць. З 1966 года Масеру сталіца Каралеўства Лесота.

  1. http://www.golesotho.co.za/Other%20Pages/Maseru.html
  2. http://www.bos.gov.ls/2016%20Summary%20Key%20Findings.pdf
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Гарады Лесота
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сталіцы Афрыкі