wd wp Пошук:

Лейпалінгіс

Лейпалінгіс[1] (літ.: Leipalingis, традыцыйныя беларускія назвы — Лейпуны, Ляйпуны[2]) — мястэчка ў Літве, за 12 км на паўночны захад ад Друскінінкая, на рацы Пасярэйцы. Уваходзіць у склад Друскінінкайскага самакіравання Алітускага павета, цэнтр Лейпалінгіскай сянюніі. Насельніцтва 1552 чал. (2011).

Назва

Тапонім Лейпуны, відаць, утварыўся ад яцвяжскай назвы дрэва ліпы — leipa.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Лейпуны датуецца 1504 годам. У гэты час вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

У XVI стагоддзі Лейпуны знаходзіліся ў валоданні Сапегаў, якія пабудавалі тут царкву (пазней — касцёл). Пасля Сапегаў мястэчка перайшло да Масальскіх, у канцы XVIII стагоддзя — да Плятэраў.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Лейпуны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні.

У 1806—1826 гадах у Лейпунах збудавалі мураваны касцёл. У 1807 годзе тут пачала працаваць школа, у 1906 годзе — бібліятэка. На 1827 год у Лейпунах было 43 будынкі. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі.

Найноўшы час

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Лейпуны апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

У 1990-я гады ўлады Літвы ўключылі Лейпуны ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія.

Насельніцтва

Славутасці

Галерэя

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
  3. Słownik geograficzny… T. VI. — Warszawa, 1885. S. 126.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Лейпалінгіская сянюнія
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Друскінінкайскага самакіравання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мястэчкі Літвы